viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-09-13T10:34:28+0300 2018-01-30T17:32:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Напярэдадні акцыі ля расійскага пасольства затрымалі актывістаў Зміцера Дашкевіча і Вольгу Нікалайчык; Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады ўстрымацца ад экстрадыцыі і вызваліць з-пад варты туркменскага журналіста Чары Анамурадава; Працягваюцца допыты актывістаў анархічнага руху з нагоды акцыі супраць Белтэлерадыёкампаніі.

“Каментар”: Праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае пра кампанію “Стоп загон”, якая накіраваная на спыненне прымусу беларускіх студэнтаў да датэрміновага галасавання. А эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч разважае пра ролю працоўных калектываў у беларускім выбарчым працэсе.

“Час выбараў”:  11 верасня ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў. Па афіцыйным дадзеным, агучаным Цэнтрвыбаркамам, яўка на ўчастках склала амаль 75%. Аднак незалежныя назіральнікі з сумам адзначаюць, што падчас гэтых выбараў якасных зменаў у арганізацыі выбарчага працэсу не адбылося. Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць, чаму парламенцкая выбарчая кампанія ў чарговы раз засталася далёкай ад міжнародных стандартаў.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта NRM.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-09-13_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства