viasna on patreon

Перад зваротам у ААН фрылансер напісала генпракурору

2016 2016-09-14T11:45:23+0300 2016-09-16T16:57:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова. Фота: svaboda.org

Ларыса Шчыракова. Фота: svaboda.org

Журналіст-фрылансер з Гомеля, намеснік старшыні Гомельскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Ларыса Шчыракова накіравала скаргу генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку. Як паведамляе “Гомельская Вясна”, яна аспрэчвае судовую пастанову аб буйным штрафе за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”. Усяго сёлета фрылансер тройчы прыцягвалася да адказнасці і павінна сплаціць у бюджэт 1620 дэнамінаваных рублёў.

Гомельскі праваабаронца і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка кажа, што суддзі ў справах незалежнай журналісткі ўзялі на сябе адказнасць за невыкананне артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі і артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правах.

“Карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі можа падлягаюць пэўным абмежаванням, аднак яны павінны быць не толькі прадугледжаны законам, але і з'яўляцца неабходнымі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Абмяжоўваючы правы журналісткі, судовыя інстанцыі ні разу не змаглі прадэманстраваць, для дасягнення якой з пералічаных мэтаў яны прыцягвалі да адказнасці незалежную журналістку”, - адзначыў юрыст.

Напамятаем, у пераследзе незалежнай журналісткі прымалі ўдзел суддзі Гомельскага раёну Аляксандр Лісоўскі, Цэнтральнага раёну Гомеля Аляксандр ПіскуноўЛельчыцкага раёну Алена Раманоўская, старшыня Гомельскага абласнога суду Сяргей Шаўцоў і суддзя Анатоль Сотнікаў, намеснікі старшыні Вярхоўнага Суду Руслан Аніскевіч і Валер Калінковіч.

Сістэматычны пераслед незалежных журналістаў у Гомельскім рэгіёне не застаўся не заўважаным з боку Спецыяльнага Дакладчыка ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.“Журналісты паўсядзённа альбо сутыкаюцца з перашкодамі пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці, альбо падвяргаюцца санкцыям на той падставе, што яны не акрэдытаваныя”, - адзначыў у апошнім Дакладзе аб свабодзе слова ў Беларусі ААНаўскі Спецдакладчык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства