viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-09-20T11:50:22+0300 2018-01-30T17:30:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Туркменскі журналіст Чары Анамурадаў, які быў у чэрвені затрыманы ў аэрапорце Мінску,  вярнуўся ў Швецыю і знаходзіцца ў бяспецы; На наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў міліцыянты з Воршы затрымалі назіральніка; Супрацоўнікі лідскай міліцыі перашкодзілі мясцовым актывістам паехаць на мінскую акцыю пратэсту; У Гародні затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў.

“Час выбараў”:  Незалежная назіральніца ад кампаніі “Права выбару” Галіна Міхнюк распавядае пра парушэнні на выбарчых участках, з якімі сутыкаліся назіральнікі падчас Парламенцкіх выбараў. А кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі дае асабістую ацэнку вынікам выбараў, калі дзвюм апазіцыйным кандыдаткам усё ж такі ўдалося трапіць у Палату прадстаўнікоў.

Падзея”: На наступны дзень пасля асноўнага дня галасавання стала вядома пра знікненне назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару” Леаніда Кулакова і Маі Навумавай, якія назіралі на адным з участкаў па 108 выбарчай акрузе Мінска. Акалічнасці дзіўнай гісторыі, якая пачалася з фіксацыі сістэматычных парушэнняў на выбарчым участку і cкончылася затрыманнем назіральнікаў пасля падліку галасоў, распавядае Леанід Кулакоў.

“Асоба”:  Ваўкавыскі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Аўтуховіч. Ён распавядае пра стварэнне грамадскага аб’яднання «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Nickelback.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-09-20_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства