viasna on patreon

Суд не стаў разбірацца, чаму назіральнікаў не пусцілі на адміністрацыйны працэс у ДАІ

2016 2016-09-23T14:16:43+0300 2016-09-27T13:06:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubovik_sacunkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральніцы Алена Дубовік і Наталля Сацункевіч у судзе

Назіральніцы Алена Дубовік і Наталля Сацункевіч у судзе

22 верасня ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Русак Арцём Уладзіміравіч разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Алены Дубовік і Наталлі Сацункевіч на дзеянні супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Адказчыкам і прадстаўніком УДАІ выступіў Сяргей Валовіч.

Яшчэ 12 мая 2016 года Алена Дубовік і Наталля Сацункевич спрабавалі патрапіць на разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі «Крытычная маса», якое праходзіла ў ДАІ. Аднак, прысутнічаць на адміністратыўным працэсе ім так і не давялося, паколькі намеснік камандзіра СП па ЗДБ Дземчанка С.Ю. не дапусціў дзяўчын у залу пасяджэння, чым парушыў іх канстытуцыйныя правы прысутнічаць у публічным працэсе і атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўнага органа. Акрамя таго, адсутнасць назіральнікаў на пасяджэнні парушыла права удзельнікаў «Крытычнай масы» на адкрытае і справядлівае разбіральніцтва.

У той жа дзень Наталля Сацункевич накіравала скаргу ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама па факце парушэння дзеючага заканадаўства з боку службовых асобаў Дзяржаўтаінспекцыі Мінска. Па скарзе была праведзеная праверка, па выніках якой 9 чэрвеня 2016 году Наталля атрымала адказ аб тым, што дзеянні Дземчанкі С.Ю. прызнаныя правамернымі. Пазней назіральніца абскардзіла рашэнне УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама ў МУС Рэспублікі Беларусь УДАІ, якое таксама не знайшло складу правапарушэння ў дзеяннях Дземчанкі С.Ю.

Алена Дубовік таксама накіравала скаргу намесніку начальніка УДАІ МУС Цагельніку А.В., грунтуючыся на тым, што ні ў адным адказе не было фактычнай інфармацыі, матывіроўкі і абгрунтавання вынікаў праверкі, а таксама заяўнікам не было прадастаўлена магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі, якія адносяцца да разгляду зваротаў. Аднак і тут парушэнняў не было выяўлена.

Пасля гэтага назіральніцы звярнуліся ў суд Маскоўскага раёна, які пачаўся ў 12 гадзін 22 верасня. З боку заяўнікаў было заяўлена хадайніцтва аб удакладненні і дапаўненні патрабаванняў скаргі з просьбай абавязаць УДАІ ліквідаваць дапушчанае парушэнне шляхам прынясення пісьмовых прабачэнняў і правядзеннем растлумачальнай працы з асабістым складам УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама аб недапушчальнасці парушэння права грамадзян на атрыманне інфармацыі.

У сваю чаргу адказчык падаў хадайніцтва аб неразглядзе справы судом у сувязі з яе непадведамаснасцю на падставе арт. 20 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Суддзя выдаліўся для разгляду хадайніцтваў. Праз 1,5 гадзіны было абвешчана рашэння: у задавальненні хадайніцтва прадстаўніку УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама адмовіць, але вытворчасць па справе спыніць, у сувязі з тым, што справа не можа быць разгледжана ў парадку грамадзянскага судаводства.

Пасля суда Наталля Сацункевіч і Алена Дубовік падзяліліся ўражаннямі:

«Для нас чакана, што мы так і не атрымалі дакладнага адказу на свае патрабаванні».

Зараз назіральніцы хочуць вывучыць заканадаўства, каб разабрацца ў парадоксе таго, што суд на папярэдняй гутарцы спачатку прыняў іх справу да разгляду, а на працэсе прыйшоў да высновы аб яе непадведамаснасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства