viasna on patreon

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” аштрафавалі на 25 базавых велічынь

2016 2016-10-03T17:50:38+0300 2016-10-03T17:53:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eurabel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

3 кастрычніка суд Маскоўскага раёна разгледзіў адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП “Арганізацыі ці ўдзел несанкцыянаванага масавага мерапрыемства” у дачыненні актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Арцёма Чарняка.

Хлопца вінавацілі ў тым, што ён разам з сябрам 7 верасня вывесіў банер з надпісам “За новыя свабодныя выбары” на пешаходным мосце МКАД, чым парушыў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Арцём Чарняк сваю віну ў судзе не прызнаў, адзначыў, што вывешваннем банеру выразіў сваё асабістае меркаванне, права на якое замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Аднак, суддзя Аляксандр Петраш палічыў, што пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, сабраных па справе доказаў і тлумачэнняў сведкі С. Астаф’ева дастаткова, каб прызнаць актывіста вінаватым у парушэнні ч. 1 арт. 23.34 КаАП, і аштрафаваў Арцёма Чарняка на 25 базавых велічынь (525 беларускіх рублёў). Хлопец мае намер абскардзіць рашэнне суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства