viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-10-11T11:22:05+0300 2018-01-30T17:24:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд асуджанаму на смяротнае пакаранне Сяргею Вострыкаву; 8 кастрычніка ў межах тыдня супраць смяротнага пакарання адбыўся канцэрт “Рок за жыццё” з удзелам беларускіх гуртоў; У Гомелі падчас распаўсюду газеты "Народная воля" са спецвыпускам пра смяротнае пакаранне былі затрыманыя праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны.

“Каментар”: Блогер Эдуард Пальчыс прызнаны палітычным зняволеным. Праваабаронцы лічаць, што ў крымінальнай справе супраць яго прысутнічае палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне яго публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару. Як ставіцца сам Эдуард Пальчыс да таго, што стаў палітвязнем, распавядае яго жонка Вікторыя.

 “Падзея”: З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі прайшоў Тыдзень супраць смяротнага пакарання. У межах Тыдня адбылося шмат мерапрыемстваў, сярод якіх прэзентацыя даклада па смяротным пакаранні ў нашай краіне, публічная лекція, рок-канцэрт і распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў. Каардынатар кампаніі  “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавядае пра намаганні праваабаронцаў у барацьбе з вышэйшай мерай пакарання.

 “Асоба”:  Кіраўніца аддзела FIDH  па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Саша Кулаева. Яна прадставіла асноўныя вынікі працы міжнароднай місіі FIDH па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ўдзельнікаў музычнага праекту супраць смяротнага пакарання “Апошні золак”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-10-11_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства