viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-10-18T11:11:41+0300 2018-01-30T17:23:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: На мінулым тыдні ў Беларусі завяршыліся дзве гучныя судовыя справы. Гэта справы затрыманай у мінскім аэрапорце расіянкі Марыі Рымар і ўдзельніка акцыі “Крытычная маса” Дзмітрыя Паліенкі. Марыя Рымар лічыць, што з улікам беларускіх рэалій атрымала не самае страшнае пакарнне, а юрыст Павел Сапелка, які назіраў за працэсам над Паліенкам, выказвае меркаванне, што шпаркасць судовага паседжання –  адзіны плюс усяго працэсу над актывістам.

Падзея”: З 10 па 16 кастрычніка ў Беларусі праходзіў Тыдзень псіхічнага здароўя, у межах якога адбылося шмат мерапрыемстваў, у тым ліку і на праваабарончую тэматыку. Прадстаўнікі ініцыятывы “Стопсцігма” і Магілёўскай праваабарончай групы распавядаюць пра становішча правоў людзей з псіхічнымі захворуваннямі ў Беларусі.

 “Асоба”:  Першы Прэзідэнтам Сусветнай Кааліцыі супраць смяротнага пакарання і цяперашні намеснік Генеральнага сакратара FIDH Фларанс Беліўе. На пачатку кастрычніка Фларанс наведвала Беларусь у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання. Менавіта тады яна прысутнічала ў Вярхоўным судзе на працэсе супраць Сяргея Вострыкава, які ў выніку застаўся прысуджаным да смяротнага пакарання. Фларанс кажа, што была вельмі ўражана працэсам і асабіста стаўленнем да маці ахвяры забойства, якая была пазбаўлена ўсялякай увагі з боку дзяржавы. Таксама Фларанс Беліўе распавядае пра Сусветную Кааліцыю супраць смяротнага пакарання, яе гісторыю і цяперашнее становішча.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбому гурта Akute «Plastyka».

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-10-18_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства