viasna on patreon

Паўла Севярынца аштрафавалі за паслявыбарчую акцыю ў Мінску

2016 2016-10-18T15:29:00+0300 2016-10-18T15:52:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Фрунзенскі суд Менска 18 красавіка аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца на 50 базавых (1050 рублёў). Па інфармацыі “Нашай нівы”  яго звінавацілі ў арганізацыі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, якая прайшла 12 верасня ў Мінску, і ва ўдзеле ў ёй.

У пратаколе сутнасць правапарушэння сфармулявалі так: «Стаяў на фоне расцяжкі «Лукашэнка, сыходзь!», выкрыкваў «Жыве Беларусь!» і публічна выказваў сваё меркаванне адносна выбараў у Палату прадстаўнікоў».

Павал Севярынец назваў вырак суда беззаконнем: «Калі людзі выходзяць абараняць закон, выходзяць пратэставаць супраць фальсіфікацыяў, а іх за гэта штрафуюць — гэта беззаконне ў квадраце. Сёньняшняму рэжыму не хапае грошай, таму штампуюць штрафы. Звычайна на такія суды ўжо не хаджу, бо ведаю вырак — 50 базавых. Ну, і прыйдзе час, калі новая, дэмакратычная ўлада дасць ацэнку ўсяму гэтаму беззаконню».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства