viasna on patreon

Праваабаронца: У магілёўскім ЛПП галадаюць людзі

2016 2016-10-19T10:27:14+0300 2016-10-19T10:30:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ltp1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімір Краўчанка паведаміў сайту mspring.online  аб складанай сітуацыі ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №7.

Па словах кіраўніка Магілёўскага праваабарончага цэнтра Уладзіміра Краўчанкі, у людзей, якія змяшчаюцца ў ЛПП №7, праблемы з харчаваннем.

– Па правілах, у лячэбна-працоўны прафілакторый накіроўвае суд. Але нягледзячы на гэта, чалавек, якога змясцілі ў ЛПП, павінен працаваць і сам аплочваць сабе харчаванне. З-за таго, што ў апошні час стала значна менш працы, людзі проста не могуць зарабіць на прадукты столькі, колькі патрабуецца. Тыя, хто атрымліваюць перадачы ад родных і блізкіх, больш-менш трымаюцца. У астатніх сітуацыя досыць цяжкая, – паведаміў Краўчанка карэспандэнту mspring.online.

Праваабаронца даведаўся аб праблеме ад сваякоў людзей, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП №7. На пытанне, ці будуць яны скардзіцца ў вышэйшыя органы, Уладзімір Краўчанка адказаў сцвярджальна:

– У хуткім часе ліст будзе. Зараз думаем, як лепш яго аформіць.

Лячэбна-працоўны прафілакторый №7 ў Магілёве з’явіўся пасля рэфармавання папраўчай калоніі №19 на Слаўгарадскай шашы ў 2014 годзе. Па афіцыйных дадзеных, ён разлічаны на 600 месцаў. На момант адкрыцця ў чарзе на адпраўку ў ЛПП знаходзілася амаль 800 чалавек. З усіх постсавецкіх краін падобныя ўстановы захаваліся толькі ў Беларусі і Туркменіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства