viasna on patreon

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова звярнулася ў ААН

2016 2016-10-20T10:46:25+0300 2016-10-20T10:54:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова. Фота: svaboda.org

Ларыса Шчыракова. Фота: svaboda.org

Намеснік старшыні гомельскага аддзялення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Пра гэта "Гомельскай Вясне" паведаміў юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які будзе весці справу журналісткі ў міжнароднай інстанцыі.

Нагадаем, 13 студзеня гэтага года суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Лісоўскі прысудзіў Шчыраковай буйны штраф за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам "Белсат", дзе быў паказаны зняты ёю ў пасёлку Урыцкае рэпартаж пра праблемы сельскіх жыхароў. 15 красавіка суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандр Піскуноў пакараў яе буйным штрафам за рэпартаж пра ўцекачоў, зняты ў гомельскім аддзяленні Чырвонага Крыжа.

"У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны і ўсё безвынікова, - адзначыла Шчыракова. - Я таксама звярталася з нагляднай скаргай да Генеральнага пракурора, аднак дарэмна. Атрымліваецца, па" белсатаўскіх справах" абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіны магчымы механізм абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні".

Юрыст БАЖ Леанід Судаленка, які дапамагае ахвярам парушэнняў звяртацца ў міжнародныя структуры, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам Беларусі.

"Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права. - Я ўпэўнены, што ў гэтай справе будуць устаноўлены названыя парушэнні правоў журналістаў" - адзначыў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства