viasna on patreon

Суд аштрафаваў распаўсюдніка ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарах

2016 2016-10-20T13:01:05+0300 2016-10-20T13:04:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mendal.jpg
Актывіст Аляксандр Мендаль

Актывіст Аляксандр Мендаль

На 840 рублёў (40 базавых вялічыняў) аштрафаваны сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы падчас распаўсюду ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарчай акрузе Юрася Губарэвіча. Суд палічыў яго вінаватым у парушэнні закона аб СМІ.

На паседжанні Аляксандр Мендаль распавёў, што ў яго былі канфіскаваныя 1640 асобнікаў. Актывіст прызнаў сам факт раздачы ўлётак, але не прызнаў сваю віну. «Я не прызнаю, што мае дзеянні падпадаюць пра закон «Аб СМІ», — падкрэсліў ён.

Ягоны адвакат звярнула ўвагу на тое, што на ўлётках адсутнічалі прыкметы перыядычнасці. Акрамя таго, СМІ пад назвай «Абаронім свой выбар» увогуле не існуе. «Так як улётка не з’яўляецца СМІ, прашу спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння», — падкрэсліла адвакат.

Аднак суд не прыслухаўся да гэтых аргументаў. Мендаль быў пакараны за парушэнне арт. 22.9 КоАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) на 40 базавых велічынь.

Пасля прысуду сам Юрась Губарэвіч раздаў некалькі дзясяткаў улётак ў будынку і на выхадзе з суда на знак пратэсту супраць судовага рашэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства