viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-10-25T11:49:31+0300 2018-01-30T17:14:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека; Справа палітвязня Уладзіміра Кондруся перададзеная ў суд; У кастрычніку ў Беларусі адзначана новая хваля штрафаў грамадскім актывістам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах; Фельчар мінскага СІЗА №1 Аляксандр Крылоў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за смерць Ігара Пцічкіна.

“Падзея”: 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы рэдактара сайта 1863х.com і блогера Эдуарда Пальчыса. Ён абвінавачваецца ў распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці і у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Суд праходзіць ў закрытым рэжымі. Ёсць вялікая верагоднасць, што прысуд будзе абвешчаны ў бліжэйшыя дні. Праваабаронцы “Вясны” Павел Сапелка і Валянцін Стэфановіч выказваюць свае меркаванні наконт таго, чаму працэс над блогерам закрыты, і якое рашэнне суда хутчэй за ўсё трэба чакаць.

“Асоба”:  Праваабаронца з Узбекістану Тамара Чыкунова, якая сваёй дзейнасцю дамаглася адмены смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Напрыканцы верасня Тамара была ў Ватыкане на асабістай аўдыенцыі ў Папы Рымскага, дзе яна перадала ліст ад беларускага праваабаронцы Андрэя Палуды з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Тамара Чыкунова распавядае пра тое, як прайшла такая значная для праваабарончага руху сустрэча, і як Папа Рымскі адрэагавал на ліст з Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта SCIANA.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-10-25_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства