viasna on patreon

Суддзя стаў на бок АМАПАўца і асудзіў 17-гадовага хлопца да двух гадоў "хатняй хіміі"

2016 2016-11-01T11:23:14+0300 2016-11-04T11:17:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/haruta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Харута ў залі суда

Аляксандр Харута ў залі суда

1 лістапада ў 10 гадзін у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска суддзя Валеры Есьман за хвіліну зачытаў рэзулятыўную частку прысуду 17-гадоваму Аляксандру Харуце, якога абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да 30-гадовага супрацоўніка АМАПу Алега Шарко.

"Суд пастанавіў Аляксандра Харуту прызнаць вінаватым ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з помсты за выкананне службовай дзейнасці на падставе артыкула 364 КК Рэспублікі Беларусь, прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову. Меру стрымання - падпіску аб нявыездзе, пакінуць без змены да ўступлення прысуду ў законную сілу", - зачытаў рашэнне суддзя.

Пацярпелы – супрацоўнік АМАПу Алег Шарко на агалошванне прысуду не з’явіўся.

Аляксандр Харута пакуль не ведае, ці будзе абскаржваць рашэнне суда.

Нагадаем, на прыканцы верасня маці Аляксандра Харуты звярнулася ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” і распавяла, што 18 ліпеня 2016 яе непаўналетняга сына разам з сябрам затрымалі супрацоўнікі АМАПу за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месце. Затым збівалі хлопцаў у аўтазаку і пагражалі сэксуальнай расправай. Пазней хлопцаў абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАПу.

Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця падлеткаў. Аднак бацькі накіравалі скаргу ў пракуратуру. Рашэнне па ёй пакуль не прынята.

На судовым паседжанні Аляксандр Харута віны не прызнаў, сведкі з яго боку падцвердзілі факты збіцця абвінавачанага.

«Абвінавачаны шаптаўся са сваім сябрам. А потым устаў і нанёс удар з усёй сілы. Я потым тыдзень не мог нармальна есці, даводзілася мазаць губу. Былі крыкі: «Валі мусароў!», - заявіў у судзе пацярпелы АМАПавец.

Пракурор Юлія Юркевіч папрасіла для падлетака два гады «хатняй хіміі».

Сам абвінавачаны і яго родныя спадзяваліся, што да крымінальнай адказнасці яго прыцягваць не стануць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства