viasna on patreon

Мінгарсуд лічыць, што назіральнікам няма месца на адкрытых разглядах спраў

2016 2016-11-03T17:22:16+0300 2016-11-03T17:26:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubovik_sacunkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральніцы Алена Дубовік і Наталля Сацункевіч у судзе

Назіральніцы Алена Дубовік і Наталля Сацункевіч у судзе

3 лістапада Мінскі гарадзкі суд разгледзеў прыватную скаргу назіральніц БХК і "Вясны" Алены Дубовік і Наталлі Сацункевич на вызначэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска, які 22 верасня адмовіў у абскарджанні дзеянняў супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама з-за непадведамаснасці.

У сваёй скарзе назіральніцы пісаліі, што пасля таго, як іх не пусцілі на адкрыты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі «Крытычная маса» 12 траўня 2016 года, яны звярнуліся са скаргай на парушэнне права на атрыманне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў да начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у якой прасілі правесці праверку па гэтым факце. Такая праверка была праведзена, аднак, фактаў парушэння правоў дзяўчат не было выяўлена. У адказе на скаргу таксама паведамлялася, што рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйстаячую арганізацыю - УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь. Алена Дубовік і Наталля Сацункевич выкарысталі гэтую магчымасць у адстойванні сваіх правоў і накіравалі адпаведную скаргу.

У сваю чаргу УДАІ МУС таксама не ўгледзела парушэнняў дзеючага заканадаўства пры вывучэнні матэрыялаў праверкі, праведзенай па звароце назіральніц, і пры нязгодзе з прынятым рашэннем прапанавала абскардзіць яго ў судзе, што дзяўчыны і зрабілі.

Аднак, суд Маскоўскага раёна, які прыняў скаргу да разгляду, ужо падчас працэсу вырашыў вытворчасць па справе спыніць, у сувязі з тым, што справа не можа быць разгледжана ў парадку грамадзянскага судаводства.

«Паказаўшы, што справа непадведамственная суду, суд пазбавіў мяне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, гарантаванае мне арт. 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, п. 1 арт. 14 Міжнароднага Пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах», - падкрэслівае ў сваёй скарзе Алена Дубовік.

Нягледзячы на гэта, Мінгарсуд палічыў, што магчымасць абскарджання была, пакуль доўжыліся адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі «Крытычная маса», але калі яны скончыліся, былі вынесеныя рашэнні па іх, якія ўступілі ў законную сілу, або скончыўся тэрмін, то скаргі назіральніц ўжо не могуць быць разгледжаны. І пакінуў вызначэнне суда Маскоўскага раёна без зменаў, а скаргу назіральніц - без задавальнення.

Нагадаем, 12 мая 2016 года Алена Дубовік і Наталля Сацункевич спрабавалі патрапіць на разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі «Крытычная маса», якое праходзіла ў ДАІ. Аднак, прысутнічаць на адміністратыўным працэсе ім так і не давялося, паколькі намеснік камандзіра СП па ЗДБ Дземчанка С.Ю. не дапусціў дзяўчын у залу пасяджэння, чым парушыў іх канстытуцыйныя правы прысутнічаць у публічным працэсе і атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўнага органа. Акрамя таго, адсутнасць назіральнікаў на пасяджэнні парушыла права удзельнікаў «Крытычнай масы» на адкрытае і справядлівае разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства