viasna on patreon

Акцыя на прыступках КДБ завяршылася складаннем пратаколаў

2016 2016-11-08T09:33:26+0300 2016-11-08T09:37:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdb-akcyja-2016-11-07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя "правацэнтрыстаў" каля будынку КДБ 7 лістапада 2016 года. Фота "Наша Ніва".

Акцыя "правацэнтрыстаў" каля будынку КДБ 7 лістапада 2016 года. Фота "Наша Ніва".

У Мінску 7 лістапада прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і правацэнтрысцкай кааліцыі, правялі акцыю ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій, у якой удзельнічалі каля 20 чалавек.

Сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, - паведамляе "Наша Ніва", - многія мелі свечкі, партрэты зніклых палітыкаў. Прамаўлялі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч.

За пікетам назіралі каля трыццаці асобаў у цывільным. Міліцыя складала на ўдзельнікаў пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства