viasna on patreon

Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча

2016 2016-11-17T09:12:15+0300 2016-11-17T09:17:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zacharevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Захарэвіч. Фота 6tv.by

Зміцер Захарэвіч. Фота 6tv.by

Свіслацкая  міліцыя выклікае барда Зьміцера Захарэвіча ў раённы цэнтр. У Менск творцу і грамадскаму актывісту прыйшла позва. У ёй паведамляецца, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс. Відавочна, што гутарка ідзе пра ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які традыцыйна прайшоў у Свіслачы і Якушоўцы 30 кастрычніка. Зьміцер Захарэвіч у той дзень прачытаў верш ля помніка Рамуальду Траўгуту ў цэнтры гораду.

Свіслацкі РАУС за подпісам А. В. Песняка выклікае Захарэвіча на 17 лістапада да начальніка ООПП Паўлючэні Д. В. Дзмітрый Паўлючэня вядомы многім грамадскім актывістам па адміністрацыйных працэсах мінулых гадоў, на іх ён выступаў раней як сведка.

 

Нагадаем, што 18 лістапада павінен адбыцца "разгляд" адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Юры Глебіка, свіслацкага грамадскага актывіста, які заўсёды бярэ актыўны ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году і неаднаразова незаконна пераследаваўся мясцовай міліцыяй і незаконна засуджваўся да штрафаў судом Свіслацкага раёну.

"Гарадзенская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства