viasna on patreon

Брэст. Актывіста аштрафавалі завочна

2016 2016-11-18T11:49:00+0300 2016-11-18T13:56:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sharenda-1601_0_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Грамадскі актывіст з Брэста Андрэй Шарэнда нечакана атрымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, дзе паведамляецца, што ён пакараны штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 12 верасня ў Мінску.

Як паведамляе Радыё Рацыя, суддзя Раман Карабан разгледзеў справу без удзелу Андрэя Шарэнды. У пастанове напісана, што позва была даслана, але Шарэнда сцвярджае, што нічога з суда не атрымліваў. Паводле актывіста, праваахоўныя органы адкрылі на яго сапраўднае паляванне:

— Пасля майго ўдзелу ў акцыі пратэсту 12 верасня да мяне пачалі прыходзіць міліцыянты. Былі тры візіты, складзены два пратаколы. За ўдзел у гэтай акцыі мяне пакаралі 20 базавымі — гэта 420 рублёў. Ідзе ціск на мяне і маю сям’ю, каб спыніць маю грамадскую дзейнасць.

На Андрэя Шарэнду таксама складзены пратакол за раздачу ў Брэсце буклетаў пра малы памежны рух. Адбыўся першы суд па гэтай справе, пратакол адправілі на дапрацоўку, аналагічна першай справе.

На другім судовым паседжанні Шарэнда ўпэўнены, што будзе пакараны, — ад нашых судоў іншага ён не чакае, трэба ж неяк папаўняюць пусты бюджэт краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства