viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-11-22T11:17:45+0300 2018-01-30T16:33:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка": Аштрафаны першы актывіст, які ўдзельнічаў у Свіслацкім фэсце; Палітвязень Уладзімір Кондрусь накіраваны на стацыянарную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу з-за неадекватных паводзінаў у судзе; На мінулым тыдні ў Мінску адбыліся суды за акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 

"Падзея": 15 лістапада ў Мінску адбыўся круглы стол па тэме "Мірныя сходы ў Беларусі". Падчас мерапрыемства  прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і заканадаўчай улады абмеркавалі недасканаласць заканадаўства ў гэтай галіне, а таксама агучылі прапановы па паляпшэнні сітуацыі. Праваабаронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка паведаміла, што праваабарончы цэнтр “Вясна” будзе рыхтаваць прапановы па змяненні заканадаўства ў галіне масавых мерапрыемстваў і спадзяецца на плённую супрацу з прадстаўнікамі ўлады. Дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Алена Анісім, у сваю чаргу, таксамавыказалі зацікаўленасць у паляпшэнні заканадаўства і паабяцалі дапамагчы ў прасоўванні ініцыятывы на заканадаўчым узроўні.

"Асоба":  Кіраўніца львоўскай праваабарончай арганізацыі “Цэнтр прававых і палітынчх даследванняў СІМ” Лідзія Тапалеўская. Лідзія распавядае пра гісторыю ўзнікнення ініцыятывы, асноўныя накірункі яе дзейнасці, пра парушэнні правоў вайскоўцаў АТО, а таксама пра самыя гучныя стратэгічныя справы, якія вядзе “Цэнтр СІМ”. 

У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні этнастудыі Ketri і гурта “Plemя”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-11-22_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства