viasna on patreon

Адзіным фронтам супраць усіх форм катаванняў: Форум праваабарончых НДА Еўрасаюза

2016 2016-12-01T16:52:58+0300 2016-12-01T18:45:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cylamtcxuaafx8i.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брусэлі 1 снежня распачаў працу Форум праваабарончых НДА Еўрасаюза "Адзіным фронтам супраць усіх формаў катаванняў. Прымяненне скразной перспектывы дзеля папярэджання, забароны і ліквідацыі катаванняў ва ўсім свеце". Сёлета форум праходзіць у 18-ты раз і прысвечаны 50-годдзю прыняцця Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У яго працы прымае ўдзел прадстаўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, эксперт па праблемах пенітэнцыярнай сістэмы Павел Сапелка.

На адкрыцці форума выступілі сябра Падкамітэта па правах чалавека ў Еўрапейскім парламенце Ёзэф Вайдэнхольцэр, спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс, лаўрэат Прэміі імя Сахарава 2007 года Саліх Асман, генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў Джэральд Стэйброк.

 Форум праваабарончых НДА Еўразвяза-2016

Эксперты і праваабаронцы з розных краін свету цягам двух дзён будуць абмяркоўваць у працоўных групах актуальныя праблемы, звязаныя з прымяненнем розных формаў катаванняў. Сярод іх - “Гендарныя аспекты праблемы катаванняў і жорсткага абыходжання: жанчыны і дзяўчаты”, “Катаванні ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам”, “Узроставыя аспекты катаванняў і жорсткага абыходжання: дзеці”, “Катаванні ў кантэксце ўсё меншай прасторы для грамадзянскай супольнасці” ды іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства