viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-12-06T11:42:31+0300 2018-01-30T16:32:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Судовыя выканаўцы пагражаюць Віталю Рымашэўскаму адабраннем маёмасці; За ўдзел у Свіслацкім фэсце аштрафаваныя гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч; Бацькі, у якіх улады адабралі дзяцей, вымушаны адпрацоўваць на гарадскіх сметніках, каб кампенсаваць выдаткі на іх утрыманне.

 “Каментар”: У лістападзе Камітэт ААН па ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын вынес рэкамендацыі для Рэспублікі Беларусь па паляпшэнні становішча жанчын у нашай краіне. Адна з самых вострых праблем, з якой вельмі часта сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі, – гэта дыскрымінацыя ў працоўнай сферы. Існаванне спісу забароненых для жанчын прафесій толькі павялічвае няроўнасць магчымасцяў жанчын і мужчын, адзначаюць юрысткі праваабарончай арганізацыі “Яе правы” Аляксандра Дзікан і Лілія Воліна.

 “Падзея”:  На мінулым тыдні стала вядома, што пятага лістапада ў Беларусі былі прыведзеныя ў выкананне тры смяротныя прысуды. Ад імя рэспублікі Беларусь расстраляныя Іван Кулеш, Сяргей Хмялеўскі і Генадзь Якавіцкі. Такім чынам, у 2016 года ў краіне найвышэйшая мера пакарання была прыменена ў чатырох выпадках. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда выказаў агульную пазіцыю праваабаронцаў адносна расстрэлаў трох асуджаных, а таксама падзяліўся сваім меркаваннем, чаму яны адбыліся ў адзін дзень.

 “Асоба” – украінскі праваабаронца Андрэй Гныда, які працуе ў Цэнтры прававых і палітычных даследванняў “СІМ”. В 2015 годзе Цэнтр “СІМ” у адным з раёнаў Заходняй Украіны рэалізаваў эксперыментальную праграму грамадскіх прыярытэтаў аховы правапарадку. Гэтая праграма прадугледжвае актыўны ўдзел мясцовага насельніцтва ў распрацоўцы інструкцый для мясцовай паліцыі. Спрыяць такому супрацоўніцтву паміж уладамі і насельніцтвам могуць менавіта няўрадавыя і праваабарончыя арганізацыі.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбому Лявона Вольскага “Псіхасаматыка”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-12-06_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства