viasna on patreon

Эколагі пададуць заявы ў міліцыю на дзеянні «Зелянбуду»

2016 2016-12-08T09:21:34+0300 2016-12-08T09:27:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kotauka-vysechka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Высечка дрэў у Котаўцы. Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

Высечка дрэў у Котаўцы. Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

7 снежня ў Катоўскім парку Мінска адбылася сутычка паміж супрацоўнікамі «Зелянбуду» і «Рэмаўтадару» з аднаго боку, і экалагічнымі актывістамі і мясцовымі жыхарамі з другога.  Апошнія спрабавалі перашкодзіць спілоўваць дрэвы ў парку. Сведкамі сутычкі сталі журналісты і супрацоўнікі міліцыі, якія ў падзеі не ўмешваліся.

Як паведаміла 7 снежня ў жывым эфіры Еўрарадыё экалагічная актывістка Іна Панчкоўская, пацярпелыя ў сутычцы эколагі і мясцовыя жыхары збіраюцца пісаць заявы ў міліцыю. 

«Усе, хто пацярпеў ад дзеянняў супрацоўнікаў «Рэмаўтадару» і «Зелянбуду», ужо паехалі ў РУУС Савецкага раёна пісаць заявы, здымаць пабоі. Мы збіраемся падаваць іскавую заяву і адстойваць сквер да апошняга», ― сказала яна.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у той жа дзень, 7 лютага старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на сустрэчы з ініцыятыўнай групай жыхароў Сельгаспасёлка паабяцаў «узяць тайм-аўт» у высечцы дрэў у сталічным скверы Котаўка.

Абаронцы сквера сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы сквера Котаўка, а таксама пад заклікам да забудоўшчыкаў разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва. Жыхары і актывісты таксама звярталіся ў выканкам, у Мінгарвыканкам і наўпрост да кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча, якога прасілі выбраць іншае месца для будаўніцтва. Аднак у сваім адказе на зварот Кандрусевіч паведаміў, што лічыць немэтазгодным разгляд альтэрнатыўных пляцовак для будаўніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства