viasna on patreon

На акцыі «Маладога фронту» ў Менску затрыманая апэратарка «Нашай Нівы»

2016 2016-12-08T09:39:23+0300 2016-12-08T11:07:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arahouskaja-zatrumanne-2016-12-08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Ірыны Арахоўскай 8 снежня 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Затрыманне Ірыны Арахоўскай 8 снежня 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Зранку 8 сьнежня на праспэкце Незалежнасьці ў Менску актывісты «Маладога фронту» на чале са Зьмітром Дашкевічам з нагоды 25-годзьдзя распаду СССР вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.

Акцыю здымаў шэраг журналістаў, Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю. У час акцыі пад будынкам КДБ былі затрыманыя апэратарка «Нашай Нівы» Ірына Арахоўская  і журналіст «НН» Мікіта Недаверкаў. Міліцыянеры сьцьвярджаюць, што яны парушылі закон, бо здымкі каля будынку КДБ забароненыя.

Пазней журналістаў выпусьцілі з Цэнтральнага РАУС. Пра гэта Свабодзе паведаміў галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько.

Усяго актывісты «Маладога Фронту» вывесілі каля 20 сьцягоў. Як адзначыў Зьміцер Дашкевіч, такім чынам арганізацыя адзначыла «сьвята развалу імпэрыі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства