viasna on patreon

Берасце: Круглы стол з нагоды гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

2016 2016-12-09T08:42:19+0300 2016-12-09T08:48:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-deklaracyja-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін пад час Круглага  стала з нагоды гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Уладзімір Вялічкін пад час Круглага стала з нагоды гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

6 снежня праваабаронцы «Брэсцкай Вясны» правялі «круглы стол» з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Падчас круглага стала асаблівая ўвага была звернутая на парушэнні права грамадзян на мірны сход.

На круглым стале прысутнічалі актывісты грамадзянскай супольнасці Берасцейшчыны. Удзельнікі распавялі аб апошніх фактах судовага пераследу грамадзкіх актывістаў за удзел у масавых мерапрыемствах. Перад прысутнымі выступілі: кандыдат у дэпутаты ПП НС РБ 2016 года Аляксандар Мех, грамадзкі актывіст Яўген Скрабутан і іншыя.

Юрыст Уладзімір Малей падсумаваў вынікі абмеркавання ўзнятай тэмы і як эксперт адзначыў як пазытыўныя так і адмоўныя моманты ў змаганні грамадзкасці за права на мірны сход.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства