viasna on patreon

Ахова суда адмовілася прызнаваць пасведчанне журналіста дакументам

2016 2016-12-14T10:39:54+0300 2016-12-14T11:10:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч хацеў азнаёміцца са спісам судовых пасяджэнняў, прызначаных на 13 снежня, аднак супрацоўнік паста аховы адмовіўся пусціць яго памяшканне суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. Пра інцыдэнт паведамляе “Магілёўская Вясна”.

– Прыйшоў азнаёміцца з інфармацыяй аб судовых пасяджэннях, якія былі прызначаныя на 13 снежня. Паколькі расклад вісіць за турнікетам, мне трэба было прайсці міма супрацоўніка дэпартамента аховы. Ён запатрабаваў у мяне дакумент, які засведчыў бы асобу. Я паказаў пасведчанне карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва «Белапан». Там ёсць уся неабходная інфармацыя – і імя, і прозвішча, і нумар пасведчання, і подпіс. Аднак яго гэта не задаволіла і ён пачаў патрабаваць ад мяне пашпарт. Я папрасіў яго ткнуць пальцам у пункт інструкцыі, дзе ад мяне патрабаваўся б менавіта пашпарт. Ён гэтага зрабіць не змог, – распавёў пра інцыдэнт Уладзімір Лапцэвіч.

– У выніку мы стаялі там хвілін 20. Было каля 10-й раніцы, таму ў суд ішло шмат людзей. Прычым некаторых міліцыянт прапускаў па службовых пасведчаннях – іншых супрацоўнікаў міліцыі, адвакатаў. Я ў яго спытаў, чаму такая дыскрымінацыя: адвакаты могуць прайсці па рабочых дакументах, а журналіст – не? Ён нічога мне не адказаў, – паведаміў журналіст.

– Я паехаў у дэпартамент аховы Ленінскага раёна і апісаў сітуацыю ў кнізе скаргаў і прапаноў. Я напісаў, што бачу ў дзеяннях міліцыянта парушэнне артыкула 198 Крымінальнага кодэкса «Перашкода законнай дзейнасці журналіста”. Мне не далі атрымаць адкрытую інфармацыю, якая вывешаная на ўсеагульны агляд, – заявіў Лапцэвіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства