viasna on patreon

Маніторынг вызначыў самыя прыязныя аддзяленні міліцыі

2016 2016-12-21T11:59:12+0300 2016-12-21T12:09:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slides37.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лепшыя з пункту гледжання сэрвісу і самыя прыязныя аддзяленні міліцыі вызначаныя па выніках валанцёрскага маніторынгу 55 аддзяленняў міліцыі ў  Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Па інфармацыі Беларускага Хельсінскага камітэта, вынікі маніторынгу наступныя. У Віцебску і вобласці гэта: Лепельскі РАУС, АУС Віцебскага раёна, Аршанскі РАУС. У Мінску і вобласці: Чэрвенскі РАУС, Мінскае РУУС Мінскай вобласці, Першамайскае РУУС Мінска. У Магілёве і вобласці: Кастрычніцкі РАУС Магілёва, Чэрыкаўскі РАУС, РАУС па Першамайскім раёне Бабруйска, Кіраўскі РАУС.

Назіранне было пабудавана не на аснове рэгламентаванага прававога стандарту, а на аснове здаровага сэнсу і прэзідэнцкай Дырэктывы №2. У першую чаргу, назіральнікі фіксавалі ўсё, што можа спатрэбіцца грамадзяніну ў выпадку яго добраахвотнага звароту ў аддзяленне міліцыі.

Працэс назірання факусаваўся на двух аспектах.
Першы з іх - камунікатыўная даступнасць міліцыі для людзей і прадстаўленне правапарадку як сэрвісу, які забяспечваюць праваахоўныя органы. Тут назіральнікі ацэньвалі прастату знаходжання міліцыі; даступнасць (магчымасць свабодна ўвайсці ў аддзяленне, зразумеласць правілаў і ўмоў звароту, наяўнасць безбар'ернага асяроддзя); інфармацыйнае забеспячэнне; а таксама бытавыя ўмовы (наяўнасць пітной вады, умовы ў туалетах, магчымасць зарадкі тэлефона).

Другі фокус - умовы працы саміх супрацоўнікаў міліцыі: як праходзіць камунікацыя старэйшых і малодшых чыноў, як да супрацоўнікаў ставяцца наведвальнікі, ці ёсць побач з месцам працы пункт гарачага харчавання, умовы у прыбіральнях і г.д.

Валанцёры вывучалі сайты міліцэйскай сістэмы, вялі візуальнае назіранне ў аддзяленнях міліцыі, а таксама наведвалі начальнікаў аддзяленняў у іх прыёмныя гадзіны.

Прадстаўляем вынікі маніторынгу (унутры справаздачы інфармацыя па кожнаму аддзяленню паасобку): Зводны маніторынгВіцебск і вобласцьМінск і вобласцьМагілёў і вобласць.

Лепшых вызначалі проста: кожны зялёны пункт ацэньваўся ў 2 балы, жоўты - у 1 бал, чырвоны і шэры - па 0 балаў. У кожным рэгіёне перамагалі аддзяленні з найбольшай колькасцю балаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дарэчы, такі даследчы алгарытм могуць «прымерыць» на сябе і іншыя дзяржструктуры, не чакаючы валанцёраў.

*Такім чынам гаворка ідзе пра лепшыя сярод аддзяленняў, якія трапілі ў маніторынг. У маніторынг патрапілі:

АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Віцебска, АУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, АУС Бешанковіцкага райвыканкама, АУС Віцебскага райвыканкама, АУС Глыбоцкага райвыканкама, АУС Гарадоцкага райвыканкама, АУС Докшыцкага райвыканкама, АУС Дубровенскага райвыканкама, АУС Лепельскага райвыканкама, АУС Лёзненскага райвыканкама, АУС Наваполацкага гарвыканкама, АУС Аршанскага райвыканкама, АУС Полацкага райвыканкама, АУС Сенненскага райвыканкама, АУС Талачынскага райвыканкама, АУС Шумілінскага райвыканкама.

Барысаўскае РУУС, Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУС, Вілейскі РАУС, Валожынскі РАУС, Дзяржынскі РАУС, Ждановіцкі аддзел міліцыі Менскага РУУС, Жодзінскі ГАУС, Заводскае РУУС Мінска, Заслаўскі аддзел міліцыі Менскага РУУС, Ленінскае РУУС Мінска, Лагойскі РАУС, Мачулішчанскага аддзел міліцыі Менскага РУУС, Мінскае РУУС, Маладзечанскі РАУС, Маскоўскае РУУС Мінска, Кастрычніцкае РУУС Мінска, Партызанскі РУУС Мінска, Першамайскае РУУС Мінска, Пухавіцкі РАУС, Смалявіцкі РАУС, Савецкае РУУС Мінска, Фрунзенскае РУУС Мінска, Цэнтральнае РУУС Мінска, Чэрвеньскі РАУС.

Ленінскі РАУС г. Магілёва, АУС Быхаўскага райвыканкама, АУС Дрыбінскага райвыканкама, АУС Кіраўскага райвыканкама, АУС Клімавіцкага райвыканкама, АУС Краснапольскага райвыканкама, АУС Крычаўскага райвыканкама, АУС Магілёўскага райвыканкама, АУС Мсціслаўскага райвыканкама, АУС Першамайскага раёна г.Бабруйска, АУС Слаўгарадскага райвыканкама, АУС Чавускага райвыканкама, АУС Чэрыкаўскага райвыканкама, Кастрычніцкі РАУС г. Магілёва

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства