viasna on patreon

Зміцер Захарэвіч - 15-ы аштрафаваны за ўдзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў

2017 2017-01-05T18:50:00+0300 2017-01-06T08:51:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaharevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Захарэвіч.

Зміцер Захарэвіч.

Зміцер Захарэвіч атрымаў у новым годзе пастанову Свіслацкага раённага суда. У ёй паведамляецца, што суддзя, старшыня Свіслацкага суду Аляксандр Шылін аштрафаваў барда і грамадскага актывіста ажно на 50 базавых велічынь. "Разгляд" адміністрацыйнай справы Захарэвіча адбываўся 30 снежня, у апошні дзень тэрміну, калі можна было засудзіць удзельніка фэсту памяці паўстанцаў 1863 году, які адбыўся 30 кастрычніка.

Зміцер Захарэвіч ужо 15-ы аштрафаваны за прысутнасць на традыцыйным свяце. Магчыма, 30 снежня завочна засудзілі таксама менчукоў Аляксея Янукевіча і Аляксандра Макаева, якіх напярэдадні новага году шукала свіслацкая міліцыя.

Поўны спіс аштрафаваных за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы публікуе «Гарадзенская Вясна”.

Юры Глебік (Свіслач) - Свіслацкі раённы суд, суддзя Аляксандр Шылін - 40 базавых велічынь

Мікола Лемяноўскі (Гародня) - Свіслацкі раённы суд, суддзя Жанна Салагубік - 10 базавых велічынь

Васіль Клімовіч (Масты) - Мастоўскі раённы суд, суддзя В. С. Цыбульскі - 9 базавых велічынь (Клімовіч увогуле не быў на свяце!!!)

Алесь Мех (Кобрынь) - Кобрыньскi раённы суд, суддзя Цiмашэнка - 50 базавых велічынь

Уладзімір Хільмановіч (Гародня) - суд Ленінскага раёну Гродна, суддзя Дзмітрый Бубенчык - 40 базавых велічынь

Віктар Сазонаў (Гародня) - суд Ленінскага раёну Гродна, суддзя Дзмітрый Бубенчык - 35 базавых велічынь

Сяргей Верамеенка (Гародня) - суд Ленінскага раёну Гродна, суддзя Дзмітрый Бубенчык - 15 базавых велічынь

Віктар Марчык (Слонім) - Свіслацкі раённы суд, суддзя Жанна Салагубік - 10 базавых велічынь

Павел Севасьцьян (Слонім) - Свіслацкі раённы суд, суддзя Жанна Салагубік - 10 базавых велічынь

Віталь Гуляк(Ваўкавыск) - Ваўкавыскі раённы суд, суддзя Мікалай Талашка - 25 базавых велічынь

Валеры Мінец (Ліда) - Лідскі раённы суд, суддзя Сяргей Піпко -5 базавых велічынь

Вітольд Ашурак (Бярозаўка) - Лідскі раённы суд, суддзя Сяргей Піпко - 30 базавых велічынь

Эдвард Дмухоўскі (Гародня) - Свіслацкі раённы суд, суддзя Жанна Салагубік - 30 базавых велічынь

Яўген Скрабутан(Берасце) - суд Ленінскага раёну Брэста, суддзя Андрэй Канючка - 5 базавых велічынь

Зміцер Захарэвіч (Менск) - Свіслацкі раённы суд, суддзя Аляксандр Шылін - 50 базавых велічынь

Яшчэ адзін чалавек - Вадзім Лявон з Наваградку быў папярэджаны Лідскім раённым судом.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства