viasna on patreon

Ці знойдзе прычыну смерці Барбашынскага больш высокі ўзровень следства?

2017 2017-01-09T13:23:13+0300 2017-01-12T10:29:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/igar_barbashynski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барбашынскі. Фота "Новы час"

Ігар Барбашынскі. Фота "Новы час"

Крымінальнай справай па факту смерці Ігара Барбашынскага будзе займацца упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці. Пра гэта паведамляе "Новы Час".

Як паведаміла маці памёрлага ў Жодзінскай турме Ігара Барбашынскага жыхарка Слуцка Галіна Шаравар,  яе запрасілі з’явіцца ў Мінскі следчы камітэт для дачы паказанняў:
— 6 студзеня 2017 мне патэлефанавалі з упраўлення Следчага камітэту па Мінскай вобласці і праінфармавалі аб тым, што я прызнана пацярпеўшай і што аддзел Следчага камітэту горада Жодзіна перадаў крымінальную  справу ва ўпраўленне. 11 студзеня я, мой сын Іван і муж павінны з’явіцца ў абласны следчы камітэт для дачы паказанняў і адказаў на пытанні следства.Нагадаем, што 7 снежня 2016 года аддзел следчага камітэту горада Жодзіна прыняў пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі Жодзінскай папраўчай установы — турмы №8 і Жодзінскай гарадской бальніцы, што прывяло нібыта да смерці па неасцярожнасці пацыента. 

За смерць Ігара Барбашынскага адкажуць медыкі?

Галіна Паўлаўна спадзяецца, што перадача разгляду крымінальнай справы на больш высокі ўзровень следства будзе садзейнічаць высвятленню сапраўдных прычын смерці яе сына, і УСК Мінскай вобласці мае больш паўнамоцтваў у параўнанні з Жодзінскім следчым камітэтам. Аднак жанчына баіцца, што следчыя камітэты розных узроўняў не самастойныя ў прыняцці рашэнняў, над імі ёсць вышэйстаячыя інстанцыі, і ўсе яны працуюць у адной сістэме Міністэрства унутраных спраў.
— Каб разбіраць такія справы, трэба быць вельмі прынцыповымі і не баяцца запэцкаць гонар міліцыі, расследуючы злачынствы ў асяроддзі праваахоўных органаў. Ці многа знойдзецца такіх прафесіяналаў у сістэме МУС? – выказвае свае сумненні маці загінуўшага мужчыны.

Іван Барбашынскі: Я не чакаў справядлівага прысуду

Заслужаны юрыст Рэспублікі Міхаіл Пастухоў пазітыўна ставіцца да  факту прызнання маці загінуўшага вязня пацярпеўшай і неадназначна ацэньвае перавод справы на больш высокі ўзровень.
— Паводле артыкула 50 Крымінальна–працэсуальнага кодэксу, маці атрымлівае статус удзельніка працэсу, які забяспечвае яе комплексам адмысловых правоў, — адзначае доктар юрыдычных навук. — Так,  яна можа ставіць розныя пытанні следству, заяўляць вусныя і пісьмовыя хадайніцтвы, атрымліваць паведамленні аб прыняцці рашэнняў на розных стадыях справы, падаваць скаргі, удзельнічаць у судовых працэсах, мае права на маральную  кампенсацыю, падачу грамадзянскага іску і г.д.

За некалькі дзён да смерці Ігара Барбашынскага моцна збілі

 Па словах Міхаіла Пастухова, звычайная практыка крымінальных спраў прадугледжвае раследванне крымінальных спраў следчымі аддзеламі  па месцу здарэння. Больш высокі ўзровень следчага камітэту — гэта адступленне ад практыкі і можа быць звязаны з рознымі фактарамі.
Адзін з такіх фактараў, мяркуе юрыст, —– шырокі розгалас, які гэтая смерць атрымала ў грамадстве. Агульнавядома што больш высокі ўзровень следства  павінен прадугледжваць і больш высокія магчымасці, прафесійнасць і кампетэнтнасць у расследванні справы. Але тут могуць быць і іншыя мэты. 
Суразмоўца не выключае, што перадача вядзення следства на больш высокі ўзровень можа быць матывавана неабходнасцю больш  праўдападобна і кваліфікавана схаваць  сапраўдныя прычыны смерці Ігара Барбашынскага ў Жодзінскім СІЗА, «схаваць усе канцы ў ваду».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства