viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-12-20T13:43:00+0300 2018-01-30T16:31:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Следчы камітэт ўзбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў жодзінскай турме Ігара Барбашынскага; У кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” у другі раз не знайшлі прыкметаў экстрэмізму; 13 снежня з Мінску прайшла другая міжнародная канферэнцыя “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне” з удзелам праваабаронцаў ПЦ “Вясна”.

“Каментар”: Праваабаронца ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў распавядае пра праблемы і выклікі, з якімі сутыкнуліся беларускія праваабаронцы ў рэгіёнах Беларусі ў адыходзячым годзе.

“Па-за межамі”: Каардынатар заходнеўкраінскай філіі праваабарончай арганізацыі “Крым SOS” Алім Аліеў распавядае пра дзейнасць сваёй арганізацыі і сітуацыю з правамі чалавека на анэксаваным паўвостраве.

“Асоба”: Ураджэнец Бабруйску, самы вядомы беларускі дысідэнт савецкіх часоў Міхась Кукабака. Ён за свае перакананні, адстойванне ідэі правоў чалавека і распаўсюд тэксту Дэкларацыі правоў чалавека амаль на 17 гадоў быў пазбаўлены волі. Зусім нядаўна Міхасю Кукабаке споўнілася 80 гадоў, што не перашкодзіла яму прыехаць у Беларусь на прэзентацыю кнігі пра сябе і падзяліцца ўспамінамі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Re1ikt.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-12-20_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства