viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-01-03T14:12:00+0300 2017-10-25T14:44:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Па-за межамі”: В 2015 годзе львоўская праваабарончая арганізацыя “Цэнтр СІМ” у адным з раёнаў Заходняй Украіны рэалізавала эксперыментальную праграму грамадскіх прыярытэтаў аховы правапарадку. Пра гэтую праграму, якая прадугледжвае актыўны ўдзел мясцовага насельніцтва ў распрацоўцы інструкцый для мясцовай паліцыі, распавядае украінскі праваабаронца Андрэй Гныда.

“Каментар”: У лістападзе Камітэт ААН па ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын вынес рэкамендацыі для Рэспублікі Беларусь па паляпшэнні становішча жанчын у нашай краіне. Адна з самых вострых праблем, з якой часта сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі – гэта дыскрымінацыя ў працоўнай сферы. Існаванне спісу забароненых для жанчын прафесій толькі павялічвае няроўнасць магчымасцяў жанчын і мужчынаў, адзначаюць юрысткі цэнтру “Яе правы” Аляксандра Дзікан і Лілія Воліна.

“Асоба”: Праваабаронца, каардынатар праваабарончай місіі ў Брэсце ў падтрымку ўцекачоў Аляксей Казлюк. Ён распавядзе пра тое, як ўзнікла ідэя місіі, пра асноўныя мэты і накірункі яе дзейнасці, а таксама пра тых людзей, якія шукаюць прытулак у Польшчы, але атрымліваюць адмову.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Zdob si Zdub.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-01-03_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства