viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-11-15T16:06:00+0300 2018-01-30T16:34:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: 7 лістапада падчас адкрыцця помніка Леніну каля прахадной Мінскага трактарнага завода міліцыянты затрымалі чатырох актывістаў апазіцыі; У Гомелі распачаўся суд па грамадзянскай справе апазіцыянера Уладзіміра Няпомняшчых супраць байцоў АМАПу; Назіральніка з Воршы Віталя Паўлава аштрафавалі на дзве базавыя велічыні «за хуліганства на выбарчым участку»; 16 лістапада пачнецца суд над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем.

“Падзея”:  З 9 лістапада ва ўсёй Еўропе адзначаецца Агульнаеўрапейскі тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму. Да ініцыятывы далучыліся і беларускія праваабаронцы ды грамадскія арганізацыі. Праваабаронцы Валдзіс Фугаш і Наста Лойка распавядаюць пра мерапрыемствы, якія праходзяць у межах тыдня, а таксама пра стаўленне беларускіх уладаў да антыфашысцкага руху.

“Асоба”: Праваабаронца з Львова, каардынатар заходнеукраінскага офісу праваабарончай арганізацыі “Крым СОС” Алім Аліеў. Ён распавядае пра гісторыю і дзейнасць сваёй арганізацыі, а таксама пра няпростую сітуацыю з правамі чалавека, якая зараз склалася на паўвостраве.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні ўкраінскага гурта “Скрябін”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-11-15_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства