viasna on patreon

Маладафронтаўцы каментуюць дзеянні міліцыі пры сваім затрыманні ў Навагоднюю ноч

2017 2017-01-12T13:12:32+0300 2017-01-12T13:23:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne-mf-2016-12-31.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне маладафронтаўцаў у навагоднюю ноч у Мінску. Фота з форуму onliner.by

Затрыманне маладафронтаўцаў у навагоднюю ноч у Мінску. Фота з форуму onliner.by

Актывісты “Маладога фронту” Павел Пракаповіч і Арцём Леўчанка каментуюць сваё жорсткае затрыманне супрацоўнікамі міліцыі ў Навагоднюю ноч на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Нагадаем, юнакоў затрымалі  31 снежня ў 23-20, выцягнулі з таксі, які актывісты паспелі выклікаць, і кінулі на праезную частку. Затым у кайданках даставілі ў Першамайскі РАУС, дзе пратрымалі да 04.30, пакуль не атрымалі загаду, што святочныя “гулянія” скончыліся і іх можна адпускаць з пастарунка.

Тым не меней супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў па артыкулах  17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобе).

“Тое, што адбылося з намі ў Навагоднюю ноч, сведчыць аб тым, што лібералізацыя адбываецца толькі на словах і ў СМІ, а на самой справе рэжым працягвае займацца гвалтам і фабрыкаваннем адміністратыўных і крымінальных спраў”, – выказаў сваё меркаванне Арцём Леўчанка.

“Нас затрымалі безпадстаўна, гвалтоўна і абвінавацілі ў тым, чаго мы не рабілі. У пратаколах пазначана, што мы нецэнзурна лаяліся, размахвалі рукамі, непадпарадкоўваліся патрабаванням міліцыі. Але, калі нас затрымлівалі, мы былі ў машыне таксі, нас без тлумачэнняў гвалтоўна выцягнулі з машыны, паклалі тварам на зямлю і надзелі кайданкі. Добра хоць, што пратаколы склалі не крымінальныя. Такое адчуванне, што міліцыі ўсё роўна, што пра іх думаюць людзі. Давер і аўтарытэт – гэта не пра беларускую міліцыю. Супраць нас ілжывымі сведкамі выступілі Прахаронак Ілля і Баразноў Алег, – паведаміў праваабаронцам Павел Пракаповіч.

 Пра дату разгляду ў судзе адміністрацыйных спраў актывісты "Маладога фронту" пакуль не паведамляюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства