viasna on patreon

Андрэю Бандарэнку прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па артыкуле 411 КК

2017 2017-01-12T13:54:59+0300 2017-01-12T15:43:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка. Фота: svaboda.org

Андрэй Бандарэнка. Фота: svaboda.org

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, 11 студзеня Андрэю Бандарэнка было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

На наступным тыдне справа будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Усяго на Андрэя Бандарэнку накладзена больш за дзесятак спагнанняў у розных месцах пазбаўлення волі, дзе ён адбываў тэрмін. З-за гэтага былы кіраўнік праваабарончай «Платформы Іннавэйшн» прызнаны злосным парушальнікам рэжыму.

Акрамя таго, працягваецца жорскі кантроль за ўсімі дзеяннямі Андрэя Бандарэнкі. Так 11 студзеня было накладзена яшчэ адно спагнанне, нібыта за тое, што ён не трымаў рукі за спіной. У выніку спагнання асуджаны пазбаўлены чарговай пасылка.

У выпадку асуджэння А. Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зняволеным.

Нагадаем, 9 студзеня суд Шклоўскага раёна прыняў да разгляду скаргу Андрэя Бандарэнкі на пастаноўку яго з 1 кастрычніка 2015 г. на прафілактычны ўлік, як асобу, “схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў”. Скарга будзе разгледжаная судом Шклоўскага раёна 16 студзеня. Пачатак судовага паседжання ў 14.10 (каб. №3).

Ранейшыя спробы абскардзіць прадузятыя і неабгрунтаваныя спагнанні з боку адміністрацыі папраўчых устаноў у Дэпартаменце выканання пакаранняў, органах пракуратуры і судах заставаліся беспаспяховымі. Так, суд Ленінскага раёна г.Магілёва адмовіўся разглядаць скаргу аб пастаноўцы на прафілактычны ўлік, як асобу, “схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў”, перанакіраваўшы яе ў ДВП, а суд Шклоўскага раёна ўвогуле не стаў разглядаць, за што суддзя Віталь Волкаў быў дэпрэміраваны.

Цяперашні тэрмін зняволення Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства