viasna on patreon

Уладзімір Кондрусь: На ўлік у міліцыю я не станавіўся

2017 2017-01-16T19:16:00+0300 2017-01-17T09:20:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kondrus_sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кондрусь

Уладзімір Кондрусь

Фігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь, які не так даўно выйшаў на волю, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён займаецца пасля вызвалення.

“Пасля таго, як апынуўся дома, многія выказваюць словы падтрымкі, – кажа суразмоўца. – А некаторыя глядзяць пагардліва, як кажуць, стараюцца абыйсці бокам. Гэта мне часам нагадвае 30-я гады, калі сталінскія служакі забіралі чалавека, а пасля людзі баяліся падыходзіць да яго блізкіх. Вораг жа народа! Сёння такіх людзей у нас можа і не вельмі шмат, але яны ёсць. Чаму так адбываецца? Многія запалоханы, баяцца, каб толькі на іх цень не ўпала”.

Нагадаем, судовы працэс над жыхаром г.п.Рудзенск Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзілі за ўдзел у масавых беспарадках падчас снежаньскіх падзей 2010 году, распачаўся 16 лістапада. Прааваабаронцы напярэдні судовага працэса прызналі яго палітычным зняволеным.

Пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Калі працэс працягнуўся, па выніках псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, стала вядома: маўляў, Кондрусь пакутуе і пакутваў у перыяд здзяйснення інкрымінуемых дзеянняў на расстройства асобы паранаідальнага тыпу, у момант здзяйснення злачынства не мог у поўнай ступені ўсведамляць свае дзеянні.

У выніку суд прыняў рашэнне пакараць Уладзіміра Кондруся ўмоўна – 1,5 гадамі «хатняй хіміі». Зараз ён знаходзіцца дома – у гарадскім пасёлку Рудзенск.

– Пасля таго, як прыехаў дадому, тут і знаходжуся, – распавядае Уладзімір. – Па ўмовах “хатняй хіміі” ёсць пэўныя абмежаванні, але ўчастковы прыходзіў толькі адзін раз. Ды і тое размаўляў з маім бацькам, бо ў мяне няма ніякага жадання весці размовы з міліцыяй. Мне, шчыра кажучы, да гэтага часу не зразумела, чаму маёй асобай сілавікі зацікавіліся аж праз шэсць гадоў.

– На працу пакуль не ўладкаваліся?

– Пакуль не, але, мяркую, у Інтэрнэце нешта знайду для сябе. Можа быць, старонку буду весці альбо блог.

– Ці змянілася да вас стаўленне блізкіх і знаёмых, суседзяў?

– Розныя людзі адносяцца па-рознаму. Пасля таго, як апынуўся дома, многія выказваюць словы падтрымкі. А некаторыя глядзяць пагардліва, як кажуць, стараюцца абыйсці бокам. Гэта мне часам нагадвае 30-я гады, калі сталінскія служакі забіралі чалавека, а пасля людзі баяліся падыходзіць да яго блізкіх. Вораг жа народа! Сёння такіх людзей у нас можа і не вельмі шмат, але яны ёсць. Чаму так адбываецца? Многія запалоханы, баяцца, каб толькі на іх цень не ўпала.

– Чым яшчэ займаліся пасля вызвалення?

– З’ездзіў у Мінск ды вярнуў свае рэчы, якія ў мяне забралі пасля арышту – ноутбук, адзенне… Акрамя таго, прыводжу у парадак здароўе, галадоўка ж таксама дала пра сябе ведаць. У трэнажорную залу наведваюся. Увогуле, пасля вызвалення імкліва набіраю вагу – за апошні час каля 5 кг дадаў.

– Ці патрэбна вам назірацца ў урача-псіхіятра?

– Магчыма, бо мы ж ведаем вынікі так званай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Я, шчыра кажучы, і сам не ведаю, які нагляд будзе за мной. А на ўлік у міліцыю я не станавіўся. І не збіраюся гэта рабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства