viasna on patreon

Алег Корбан аштрафаваны на 805 рублёў за акцыю супраць аўтара «Рэгнума»

2017 2017-01-17T09:25:11+0300 2017-01-17T09:26:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/korban-aktion-2016-12-09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ля галоўнага корпуса БДУІР у Мінску з расцяжкай «Выкладчык Паўлавец — здраднік!». Фота Радыё Свабода.

Акцыя ля галоўнага корпуса БДУІР у Мінску з расцяжкай «Выкладчык Паўлавец — здраднік!». Фота Радыё Свабода.

16 студзеня суд Савецкага раёна горада Мінска пакараў лідара грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў).

Па інфармацыі Радыё Свабода, такое пакараньне вынесла суддзя Наталля Драчова за ўдзел актывіста 9 снежня 2016 года ў несанкцыянаванай акцыі ля будынка БДУІР.

9 снежня дзясятак сяброў «Альтэрнатывы» прыйшлі да галоўнага корпуса БДУІР у Мінску з расцяжкай «Выкладчык Паўлавец — здраднік!». Такім чынам актывісты выказалі сваё стаўленьне да аўтара правакацыйных артыкулаў на сайце «Рэгнум».

Акцыю блякавалі дружыньнікі ўнівэрсытэту, а таксама некалькі грамадзян у цывільным, якія парвалі частку расцяжкі, а таксама ўзялі ў кола пратэстоўцаў. Акцыя завяршылася скандаваннем лёзунгаў «Ганьба!», «Не» — рускаму свету на Беларусі!».

Празь месяц аднаму з актыўных удзельнікаў акцыі Алегу Корбану была ўручаная копія адміністрацыйнага пратакола, складзенага паводле артыкула 23.34 КаАП, і позва ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства