viasna on patreon

Гомель: "дармаеды" запатрабавалі "рахунак" на сацпаслугі

2017 2017-01-18T13:30:33+0300 2017-01-18T13:31:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bianjko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Бянько. Фота: gomelspring.org

Арцём Бянько. Фота: gomelspring.org

Малады жыхар Гомеля Арцём Бянько ў пачатку 2015 гаду займаўся прадпрымальніцтвам, а калі справы не пайшлі, зачыніў бізнес і з'ехаў жыць да маці ў Расію. Сёння яго, як і дзясяткі тысяч іншых беларусаў нагнаў "ліст шчасця". Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", юнак не разгубіўся і запатрабаваў ад падатковай інспекцыі падрабязную калькуляцыю за атрыманыя сацыяльныя паслугі ў 2015 годзе.
Ён накіраваў у адрас інспекцыі МПЗ па Чыгуначным раёне Гомеля скаргу, у якой патрабуе даць яму падрабязную калькуляцыю пра аказаныя сацыяльныя паслугі, за якія яму выставілі рахунак у 360 рублёў.

"Любы грамадзянін у залежнасці ад яго занятасці з'яўляецца спажыўцом тавараў і паслуг, такім чынам, плацельшчыкам ўскосных падаткаў і пошлін. У 2015 годзе я ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты ўскосных падаткаў і пошлін. Заканадаўства не абавязвае мяне, як фізічную асобу, весці ўлік усіх выплачаных падаткаў і пошлін. Разам з тым, і ў падатковай інспекцыі адсутнічае калькуляцыя аб атрыманых мною на працягу 2015 года сацыяльных паслугах", - напісаў у падатковую гамяльчанін.

Арцём дадаў, што калі дзяржава ўвяла збор за сацыяльныя паслугі, плацельшчык мае права ведаць, за што ён плаціць і як будуць расходавацца яго грошы.
Іншы гамяльчанін ўжо не дармаед. У пачатку года маладому бацьку Арцёму Шапараву інспекцыя МПЗ па Чыгуначным раёне Гомеля таксама выставіла рахунак за сацпаслугі, якія ён не атрымліваў. У скарзе Арцём, у тым ліку паказаў, што займаўся выхаваннем малалетняга дзіцяці.
Намеснік інспекцыі МПЗ Л. Беспаяська прыняла рашэнне аб ануляванні раней выстаўленага паведамлення маладому бацьку.
Прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка, які аказвае грамадзянам юрыдычную дапамогу па так званых дармаедскіх пытаннях кажа, што сам факт наяўнасці ў сям'і ў 2015 годзе дзіцяці ва ўзросце да 7 гадоў сведчыць аб адсутнасці ў бацькоў абавязку выплачваць уведзены збор за часовую незанятасць.

"Інспекцыі МПЗ абавязаны самастойна высвятляць абставіны, па якіх грамадзяне вызваляюцца ад выплаты ўведзенага збору. На практыцы мы бачым іншае. Напрыклад, майго сына таксама запісалі ў дармаеды, у той час як у 2015 годзе ён служыў тэрміновую службу ў войску. Рэкамендую кожнаму ўважліва вывучыць Дэкрэт №3 аб дармаедах перад тым як выплачваць збор за сваю незанятасць і патрабаваць дэталёвую калькуляцыю аб аказаным пакеце сацпаслуг", - падкрэсліў прафсаюзны юрыст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства