viasna on patreon

Маладафронтаўцы абскардзілі незаконныя затрыманні ў новагоднюю ноч

2017 2017-01-18T14:00:39+0300 2017-01-18T14:01:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne-mf-2016-12-31.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне маладафронтаўцаў у навагоднюю ноч у Мінску. Фота з форуму onliner.by

Затрыманне маладафронтаўцаў у навагоднюю ноч у Мінску. Фота з форуму onliner.by

Актывісты “Маладога Фронту”, затрыманыя ў Мінску ўвечары 31 снежня перад навагодняй акцыяй, абскардзілі незаконныя дзеянні міліцыі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба "Маладога Фронту".

Напярэдадні 2017 года лідар “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч заклікаў мінчукоў сустрэць Новы год на Кастрычніцкай плошчы пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Нягледзячы на тое, што сам Зьміцер разам з двума актывістамі быў прэвентыўна затрыманы, да плошчы здолеў даехаць Сяргей Пальчэўскі. Акцыя адбылася, прычым не толькі ў сталіцы. У Новы год беларусы з розных гарадоў, у тым ліку – Мінска, Маладзечна, Баранавічаў, Салігорска, рабілі свае навагоднія здымкі і выкладалі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #БЧБ2017. Да акцыі далучыліся нават у Славаччыне і Украіне.

Затрыманых Зьмітра Дашкевіча, Арцёма Леўчанку і Паўла Пракаповіча абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі (артыкул 23.4 КаАП). Акрамя таго, Леўчанку і Пракаповіча, якіх без тлумачэнняў і з ужываннем кайданкоў затрымалі  людзі ў цывільным, дадаткова абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і размахванні рукамі (артыкул 17.1 КаАП).

Маладафронтаўцаў пратрымалі ў Першамайскім РУУСе больш за 5 гадзінаў, канфіскавалі 10 бел-чырвона-белых сцягоў і 2,5 тысячы календароў з нацыянальнай сімволікай і надпісам: «2017 — 500 год беларускай Бібліі».

Актывісты “Маладога Фронту” пры садзейнічанні ПЦ “Вясна” накіравалі скаргі на незаконныя дзеянні міліцыі ў пракуратуру Першамайскага раёна Мінска і ў Галоўнае упраўленне ўнутранных спраў Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства