viasna on patreon

У МУС не знайшлі парушэнняў у дзеяннях міліцыянтаў, якія затрымалі аператарку “Нашай Нівы”

2017 2017-01-18T17:22:58+0300 2017-01-19T12:38:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arahouskaja-zatrumanne-2016-12-08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Ірыны Арахоўскай 8 снежня 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Затрыманне Ірыны Арахоўскай 8 снежня 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Цэнтральны аддзел Дэпартаменту аховы МУС не знайшоў парушэнняў закону ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі, якія 8 снежня затрымалі аператарку “Нашай Нівы” Ірыну Арахоўскую і журналіста Мікіту Недаверкава. Такі адказ на сваю скаргу на дзеянні міліцыянтаў атрымала Ірына Арахоўская ад начальніка аддзела І.В. Самусевіча.

Нагадаем, што аператарку «Нашай Нівы» Ірыну Арахоўскую  і журналіста «НН» Мікіту Недаверкава затрымалі 8 снежня падчас акцыі «Маладога фронту» з нагоды 25-годдзя распаду СССР. Зранку на праспекце Незалежнасці ў Мінску актывісты вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі, адзначаючы «сьвята развалу імпэрыі».  Акцыю здымала шэраг журналістаў, сярод якіх былі прадстаўнікі “Нашай Нівы”, якія знаходзіліся каля будынку КДБ. Неўзабаве іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Пазней журналістаў адпусцілі. Свае дзеянні па затрыманні міліцыянты патлумачылі тым, што нібыта закон забараняе здымаць ля КДБ.

Такім чынам, МУС праігнараваў тое, што журналісты былі затрыманыя падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, і такімі дзеяннямі міліцыянты парушылі іх права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Ірына Арахоўская плануе абскарджваць рашэнне Цэнтральнага аддзелу ў вышэйшай інстанцыі - у Мінскім гарадскім упраўленні Дэпартаменту аховы МУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства