viasna on patreon

Прафсаюз РЭП абараняе рабочага перад кіраўніцтвам ААТ "Гомелькабель"

2017 2017-02-03T09:18:27+0300 2017-02-03T09:20:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paplauny-anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны. Фота Леаніда Судаленкі.

Анатоль Паплаўны. Фота Леаніда Судаленкі.

2 лютага прадстаўнік незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Гомелі Віктар Казлоў правёў з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і персаналу ААТ "Гомелькабель" Сяргеем Наркевічам перамовы па пытанні падаўжэння працоўных адносінаў з членам прафсаюза, слесарам-інструментальшчыкам Анатолем Паплаўным.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", ініцыятарам перамоваў выступіў прафсаюз пасля таго, як кіраўніцтва ААТ "Гомелькабель" паведаміла рабочаму, члену незалежнага прафсаюза пра непадаўжэнне працоўных адносін. На сустрэчы акрамя ідэолага прысутнічаў завадскі юрыст і начальнік аддзела кадраў, ад прафсаюза прававы інспектар працы па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

Прафсаюзны юрыст заклікаў кіраўніцтва прадпрыемства змяніць прынятае ў дачыненні да 59-гадовага рабочага рашэння і даць яму магчымасць дапрацаваць на прадпрыемстве да пенсіі.

“Чалавек не шафа, пакарысталіся і выставілі за непатрэбнасцю на вуліцу. Не пазбаўляйце працоўнага за два гады да пенсіі права на працу, адным дэкрэтам вы рабочага “выкідваеце" на вуліцу, а па іншым дэкрэце ён тут жа становіцца дармаедам и павінен плаціць за сваю незанятасць. Мы будзем да апошняга змагацца за свайго члена прафсаюза”, - такімі аргументамі пачаў перамовы Леанід Судаленка.

Па словах намесніка дырэктара завода зараз на прадпрыемстве працуе 297 рабочых, хоць у мінулым годзе гэтая лічба складала 357 чалавек. Пазбаўляцца ад працоўных прымушае эканоміка, аб'ёмы выпускаемай прадукцыі ўпалі на 100%.

“У нас вельмі складаная сітуацыя. Камплектуючыя купляем у Расіі па перадаплаце, гатовую прадукцыю вымушаныя аддаваць з адтэрміноўкай плацяжоў. У мінулым годзе не працягнулі працоўныя кантракты 60 рабочым, былі вымушаныя закрыць стратную завадскую сталоўку. У бягучым годзе плануем спыніць працоўныя адносіны яшчэ з 30-35%  работнікаў”, - абгрунтоўваў пазіцыю кіраўніцтва цяжкай сітуацыяй намеснік дырэктара.

У застаўшыйся да заканчэння папярэджання час кіраўніцтва завода абяцала яшчэ раз падумаць над прынятым рашэннем, у тым ліку і з улікам агучаных на перамовах аргументаў. Работніку прапанавана сустрэнецца непасрэдна з дырэктарам завода Сяргеем Кузьмянковым.
Нагадаем, кантрольны пакет акцый ААТ "Гомелькабель" належыць расійцам, прадукцыя адпускаецца беларускім прадпрыемствам, такім як БАТЭ, Магілеўліфт і г.д.

Сябра незалежнага прафсаюзу Анатоль Паплаўны — слесар-інструмэнтальшчык найвышэйшай кваліфікацыі, на заводзе ён працаваў тры гады. Ні заўваг, ні спагнанняў за гэты час ня меў.

"Прыкра тое, — кажа Анатоль, — што звальняюць мяне за 16 дзён да таго часу, калі, паводле заканадаўства, звальняць наагул будзе нельга: 21 красавіка мне споўніцца 59 гадоў, як той казаў, пэнсія на гарызонце. А прэзыдэнцкі дэкрэт № 29 забараняе звальняць работніка, калі яму да пэнсіі застаецца два гады. Думаю, што спрацавала тэлефоннае права, і ад мяне пазбаўляюцца найперш як ад грамадзкага актывіста. Калегі пераказвалі, што начальнік цэху нібыта нават хадзіў да галоўнага інжынэра і прасіў пакінуць мяне на працы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства