viasna on patreon

Аргкамітэт падасць новую заяўку на шэсце на Дзень Волі

2017 2017-02-08T08:41:07+0300 2017-02-08T08:41:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzienvoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі прыняў рашэнне пра падачу новай заяўкі на шэсце 8 лютага. Маршрут застанецца без зменаў. Па інфармацыі pyx.by, удзельнікі аргкамітэту выказалі абурэнне дзеяннямі чыноўнікаў Мінгарвыканкаму.Удзельнікі аргкамітэту выказалі абурэнне дзеяннямі чыноўнікаў Мінгарвыканкаму.

7 лютага Мінгарвыканкам адмовіў ва ўзгадненні шэсця на Дзень Волі. Чыноўнікі заявілі, што не атрымалі поўны пакет дакументаў, акрамя таго, абвінавачваюць арганізатараў у тым, што яны загадзя распаўсюдзілі інфармацыю пра недазволенай пакуль акцыі.

Новая падача заяўкі запланаваная на 14.00 8 лютага. Заяўнікам ад Руху «За Свабоду» будзе сябра арганізацыі Аляксандр Русевіч, які падпісаў першы дакумент.

«Мы будзем настойваць на асабістай сустрэчы з кіраўніцтвам Мінгарвыканкаму, якія адказныя за прыняццё рашэнне па акцыі. Гэта дасць нам магчымасць прыйсці да рашэння пра фармат мерапрыемства, якое можа задаволіць абодва бакі», — заявіў адзін з удзельнікаў аргкаму, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што, разам з тым, «рашэнне правесці мерапрыемства ў цэнтры Мінска застаецца нязменным».

Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі прыняў сёння адмысловую заяву:

«Аргкамітэт па святкаванню Дня Волі абураны дзеяннямі мінскіх уладаў, якія сёння адмовілі ва ўзгадненні акцыі па надуманых прычынах (адсутнасць часткі дакументаў).

Удзельнікі аргкамітэту настойваюць на тым, што ў Мінгарвыканкам быў перададзены ўвесь камплект дакументаў, і ўскладаюць адказнасць за знікненне часткі папераў на супрацоўнікаў ведамства. Мы лічым такія дзеянні спробай перашкодаў ў арганізацыі святкавання 99-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР.

Нагадаем, што заяўнікі дэмакратычных мітынгаў і шэсцяў неаднаразова прапаноўвалі рэгістраваць заявы, якія падавалі на мерапрыемствы, і кожны раз атрымлівалі адмову».

Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30. Арганізатары прапанавалі Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны. Сярод заяўнікаў прадстаўнікі Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ і БХД, Руху Салідарнасці «Разам».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства