viasna on patreon

Пракуратура ўзбуджае крымінальную справу, але СК зноў адмаўляе

2017 2017-02-09T17:12:42+0300 2017-02-09T17:25:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitry_serada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада

Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада

Мінчуку Дзмітрыю Серадзе ўжо ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу па фактах прычынення яму цялесных пашкоджанняў, а таксама пашкоджання маёмасці яго сям'і.

9 студзеня пракуратура па горадзе Мінску па скарзе Дзмітрыя Серады пастанавіла распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка ўпраўлення ўнутраных спраў па ч.1 арт. 426 Крымінальнага кодэкса, а вынесеную раней адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы - адмяніць. Акрамя таго, аналагічныя пастановы аб адмене пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы былі вынесеныя намеснікам Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і начальнікам аддзела пракуратуры г. Мінска па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па г. Мінску.

Аднак, ўжо 6 лютага следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы следчага ўпраўлення Супічэнка А.В., які ў другі раз праводзіў праверку па скарзе доктара-педыятра, у дзеяннях оперупаўнаважаных Аляксандра Нушчыка і Дзмітрыя Шкулькова, а таксама супрацоўнікаў АМАПу, якія прымалі ўдзел у затрыманні Дзмітрыя Серады, зноў не ўгледзеў складу злачынства, фактычна перапісаўшы слова ў слова сваю папярэднюю пастанову.

Супічэнка А.В. піша ў пастанове, што супрацоўніка, які нанёс удар у спецаўтатранспарце пры дастаўленні затрыманага ў РУУС, Дзмітрый Середа апазнаць не змог, хоць апошні сцвярджае, што падчас правядзення праверкі адмовіўся апазнаваць супрацоўнікаў міліцыі з-за дрэннай якасці прапанаваных фатаграфій. Акрамя таго, у рашэнні следчага зноў ніяк не ацэненыя і не адлюстраваныя маральная і матэрыяльная шкоду, нанесеная ўрачу-педыятру і яго сям'і падчас затрымання. У той жа час Супічэнка А.В. сцвярджае:

«Падчас дадзенай праверкі ўстаноўлена, што законныя падставы для затрымання Серады Д.І. меліся. Затрыманне праведзена з улікам наяўнага становішча ва ўстаноўленым парадку, без перавышэння мераў, неабходных для затрымання асобы, якая ўчынiла злачынства».

Дзмітрыю Серадзе зноў прапанавана абскардзіць дадзенае рашэнне начальніку УСК па г. Мінску, пракурору горада Мінска або ў суд, што ён і збіраецца зрабіць.

Нагадаем, раніцай 4 жніўня ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконнай дзверы ў кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства