viasna on patreon

Раман Юргель адстойвае права на перасылку карэспандэнцыі Андрэю Бандарэнку

2017 2017-02-14T10:04:34+0300 2017-02-14T10:04:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель накіраваў скаргу на імя начальніка Упраўлення дэпартаменту выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці палкоўніка Уладзіміра Скамароха. У ёй ён піша, што раней атрымаў на сваю заяву начальніку Магілёўскай турмы №4 нематываваны адказ.

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, скарга Юргеля датычыла неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў згаданай турэмнай установы.

10 студзеня бягучага году Раман Юргель паслаў праз пошту ліст у канверце ў Магілёўскую турму на імя зняволенага Андрэя Бандарэнкі. У пасланне былі ўкладзены раздрукоўкі з вядомых інтэрнэт-сайтаў з заявай сямі праваабарончых арганізацый у падтрымку Бандарэнкі, царкоўны праваслаўны каляндар, а таксама 6 чыстых канвертаў. Аднак гэтая карэспандэнцыя вярнулася праз восем дзён у распячатаным выглядзе і з адзнакай цэнзара, што “распечатки не положены”.

Пасля гэтага Юргель накіраваў скаргу на імя начальніка Магілёўскай папраўчай установы “Турма №4” падпалкоўніка А. Дмітрова, атрымаўшы адтуль праз нейкі час адмову і пацверджанне правамоцнасці дзеянняў супрацоўнікаў турмы, якія не перадалі Андрэю Бандарэнку дасланы ліст. Дмітроў афіцыйна адказаў так:

“…Письмо, поступившее от Вас 12.01.2017 осужденному Бондаренко А.В., возвращено в связи с тем, что в нем находились распечатанные страницы текста заявления с сайта социальных сетей, а также календарь с элементами металлического крепления.

На основании ст.45 главы 7 постановления Совета министров Республики Беларусь от 07.09.2004 (ред. от 31.12.2014) № 1111 «Об утверждении Правил оказания услуг почтовой связи общего пользования» печатные средства массовой информации и другая печатная продукция пересылается только в простых и заказных бандеролях.

На основании ст. 12 Уголовно-исполнительного кодекса Республики Беларусь осужденные могут приобретать предметы культа и религиозную литературу и пользоваться ими.

В соответствии с п. 129 Правил внутреннего распорядка исправительных учреждений ДИН МВД Республики Беларусь осужденным дополнительно может быть разрешено получение не более двух раз в год бандеролей с литературой.

Осужденный Бондаренко А.В. с заявлением на получение бандероли с литературой и приобретение предметов культа и религиозной литературы не обращался.

Раман Юргель катэгарычна нязгодны з такой трактоўкай заканадаўства. Ён лічыць, што ліст Бандарэнку дасылаўся законна, простым лістом, згодна арт. 43 главы 7 Пастановы Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2004 (рэд. ад 31.12.2014) “Аб зацвярджэнні Правілаў паслугаў паштовай сувязі агульнага карыстання”. Там сказанае наступнае:

“В простых и заказных письмах пересылаются письменные сообщения, деловые бумаги, фотографии, художественные открытки, печатные рекламно-информационные материалы, схемы и другие”.

Таму, лічыць Раман Юргель, дадзены ліст не падлягаў адпраўцы бандэроллю, як сказана з адказе падпалкоўніка А.Дмітрова. Царкоўны жа каляндар жа быў змацаваны звычайнай друкарскай сашчэпкай, якую пры патрэбе можна было дастаць. Тэкст выдрукаванай заявы не парушае заканадаўства, а значыць цэнзар перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы. Юргель сцвярджае, што персанал Магілёўскай турмы парушыў не толькі маральныя нормы, але і артыкул 31 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 18 Міжнароднага пакта па грамадзянскіх і палітычных правах.

Раман Юргель просіць правесці службовую праверку і прыняць дысцыплінарныя меры да парушыўшых заканадаўства супрацоўнікаў турмы, выслаць службовую інструкцыю, на падставе якой ажыццяўляецца цэнзура, а таксама перадаць гэтую заяву Андрэю Бандарэнку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства