viasna on patreon

Улады сказалі "НЕ" маршу недармаедаў у Магілёве

2017 2017-02-14T13:51:03+0300 2017-02-14T13:51:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады адмовілі дэмакратычнай кааліцыі Магілёва ў правядзенні 19 лютага ў горадзе Маршу недармаедаў, паведамляе сайт БХД.

Падставай для гэтага стала тое, што заяўленае месца правядзення маршу ад цэнтру гораду не супадае з месцамі, адведзенымі для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве.

Магілёўскі гарвыканкам звычайна для правядзення акцый адводзіць рэзервацыю на ўскрайку горад – стадыён ДК Куйбышава. Але дэмакратычная кааліцыя не адмаўляецца ад пратэстных мерапрыемстваў. 19 лютага а 12:00 ад дома па вуліцы Ленінская 29 усім нязгодным з дэкрэтам аб дармаедах прапануецца шпацыр па горадзе.

“Улады заявілі, што ўказанае месца не адпавядае для правядзення мітынгаў. Але ж мы падавалі заяву на правядзенне не мітынгу, а шэсця па адзінай пешаходнай вуліцы Магілёва”, - заявіў каардынатар аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў горадзе Алег Аксёнаў.

“Гэтая адмова сведчыць, што права на свабодныя сходы ў Беларусі па-ранейшаму парушаецца. Ужо тое, што грамадзяне павінны браць дазвол на пратэст, з’яўляецца парушэннем права на свабоду сходаў. Але нават калі дэмакратычная апазіцыя выконвае фармальныя патрабаванні, улады ігнаруюць права на правядзенне мірных сходаў”, - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Гэта не першы выпадак, калі ўлады не дазваляюць правядзенне маршу супраць дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Так, 13 лютага Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзенне масавага мерапрыемства 19 лютага 2017 года ў выглядзе дэманстрацыі “Марш недармаедаў”. А у Віцебску ўлады забаранілі праваабаронцу Леаніду Свеціку правесці 15 лютага пікет, падчас якога ён планаваў тлумачыць палажэнні дэкрэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства