viasna on patreon

Бацька Андрэя Бандарэнкі зьвярнуўся да Лукашэнкі

2017 2017-02-17T10:12:49+0300 2017-02-17T10:29:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenka-valer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Бандарэнка, бацька Андрэя Бандарэнкі.

Валерый Бандарэнка, бацька Андрэя Бандарэнкі.

Бацька зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі 16 лютага зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць распачатую супраць сына новую крымінальную справу «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы», а таксама правесьці абʼектыўную праверку дысцыплінарных спагнаньняў, накладзеных на вязьня, паведамляе Радыё Свабода.

Бандарэнка-старэйшы сказаў журналістам, што зьвярнуцца да прэзыдэнта яго вымусіў фізычны стан Андрэя. Ён сказаў, што, паводле апошніх фатаздымкаў, апублікаваных у СМІ, «ён знаходзіцца ў жудасным стане».

У лісьце на імя Лукашэнкі Валеры Бандарэнка назваў сфабрыкаванай заведзеную на сына новую крымінальную справу, паведамляе БелаПАН.

Валеры Бандарэнка ня выключыў, што Лукашэнка «проста ня ведае пра тое, якое „бязьмежжа“  творыцца ў пэнітэнцыярнай сыстэме». Ён ня верыць, што Андрэя маглі пасадзіць за краты на загад менавіта вышэйшага кіраўніцтва краіны, каб перашкодзіць ягонай праваабарончай дзейнасьці. Бандарэнка-старэйшы лічыць, што прэзыдэнт, наадварот, павінен быць зацікаўлены ў працы такіх людзей, як Андрэй, бо яны паказваюць на недахопы ва ўстановах сыстэмы выкананьня пакараньняў.

Андрэй Бандарэнка — былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа Інавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зьняволеньня. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Усяго на Андрэя Бандарэнку накладзена больш за дзясятак спагнаньняў у розных месцах пазбаўленьня волі, дзе ён адбываў тэрмін. З гэтай прычыны былы кіраўнік «Плятформы Інавэйшн» прызнаны злосным парушальнікам рэжыму. Цяперашні тэрмін зьняволеньня Андрэя Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 году.

9 лютага ў судзе Ленінскага раёну Магілёва прайшло папярэдняе пасяджэньне па крымінальнай справе Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў парушэньні арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў. Суд пастанавіў накіраваць справу на дапрацоўку пракурору Магілёва. Судзьдзя Ірына Ланчава ўгледзела ў расьсьледаваньні справы парушэньне працэсуальнага парадку прызначэньня адказнага за сьледзтва.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства