viasna on patreon

У Магілёве каля 500 чалавек выйшлі пратэставаць супраць «дэкрэту аб дармаедах» Фота

2017 2017-02-19T14:49:04+0300 2017-02-19T14:49:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_darmaedau_magileu_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё "Свабода"

Фота Радыё "Свабода"

У Магілёве адбылася акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 — так званага «дэкрэту аб дармаедах», паведамляе радыё "Свабода".

Магілёўскія ўлады адмовілі апазыцыі ў правядзеньні 19 лютага «Маршу недармаедаў», таму мясцовыя актывісты заклікалі а 12-й гадзіне проста гуляць па пешаходнай Ленінскай вуліцы.

Фота Радыё

Але фактычна прагулка набыла форму мітынгу — людзі выказваюць абурэньня і выступаюць з прамовамі супраць дэкрэту. Сярод удзельнікаў акцыі як актывісты апазыцыі, так і звычайныя грамадзяне, якім прыйшлі так званыя «лісты шчасьця».

Фота Радыё

Удзел у акцыі таксама прымае старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька — ён заклікаў грамадзян працягваць пратэставаць і прыняць удзел у менскай акцыі супраць дэкрэту № 3, заплянаванай на 15 сакавіка.

Каля 13:00. пратэстоўцы накіраваліся да плошчы Зорак, дасягнуўшы якой удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства