viasna on patreon

Пасля маршу недармаедаў у Берасці затрымалі анархістаў, у Бярозе – Кабанава

2017 2017-03-05T22:12:50+0300 2017-03-05T22:13:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berasce-marsh-2017-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Берасці.

Марш недармаедаў у Берасці.

Пасля акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3, якая адбылася 5 сакавіка ў Берасці, супрацоўнікі міліцыі правялі затрыманне самых актыўных удзельнікаў маршу недармаедаў.

Так, у прыватнасці, затрыманыя 5 прадстаўнікоў анархісцкага руху, на якіх пасля акцыі ўчынілі сапраўднае паляванне па ўсім горадзе. Адзін з іх – Андрэй Д, знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУСа.

Анархісты ў колькасці паўтары дзесяткі чалавек, па-сутнасці, былі самымі арганізаванымі на акцыі пратэсту і здолелі павесці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу.

Падрабязнасці затрымання ды іх далейшы лёс спрабуюць высветліць праваабаронцы.

Увечары стала вядома, што ў Бярозе таксама затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў,  які таксама ўдзельнічаў у берасцейскім маршы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства