viasna on patreon

Сяргея Пальчэўскага асудзілі на 3 сутак арышту Дапоўнена

2017 2017-03-09T08:32:00+0300 2017-03-09T11:46:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palcheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Сяргей Пальчэўскі

Актывіст Сяргей Пальчэўскі

У пад’ездзе свайго дому ў Мінску 7 сакавіка быў гвалтоўна затрыманы актывіст Сяргей Пальчэўскі. Пра затрыманне ў фэйсбуку паведамляе лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Актывіста адвезлі ў Першамайскі РАУС.  Пальчэўскі вядомы тым, што пад час абароны Курапатаў прыкоўваў сябе кайданкамі да будаўнічай тэхнікі.

А 19-й гадзіне стала вядома, што ў судзе Першамайскага раёна Мінска Сяргея Пальчэўскага асудзілі да 3 сутак арышту па ч.3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу «Удзел у несанкцыянаванай акцыі». Правапарушэнне па пратаколу аб дробным хуліганстве па арт. 17.1 КаАП суддзя Юрый Гарбатоўскі спыніў за адсутнасцю складу.

Зміцер Дашкевіч паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі спрабуюць затрымаць яшчэ некалькі абаронцаў Курапатаў.

“Толькі што ледзь разьмінуўся з мусарской аблавай. Заместа мяне хацелі ўзяць Uladz Stashkevich, які стаяў ля маёй машыны. Цяпер мы з Уладзем, Марай і Давідам заблакаваны ля хаты сяброў на 3-цім Загарадным. Усе будзьце пільны - кінематограф працягваецца!"

Пазней Зміцеру Дашкевічу ўдалося з'ехаць дахаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства