viasna on patreon

Чарговыя касацыйныя суды па скаргах Андрэя Бандарэнкі на спагнанні

2017 2017-03-07T15:13:17+0300 2017-03-07T15:22:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenka-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка. Фота: mspring.online

Андрэй Бандарэнка. Фота: mspring.online

На 22 сакавіка на 10.00 прызначаны касацыйны разгляд у Магілёўскім абласным судзе скаргі Андрэя Бандарэнкі на вынесенае спагнанне, якое тычылася таго, што ён не трымаў рукі за спіной, за што яго пазбавілі адзінага спаткання.

А 27 сакавіка ў 10.00 той жа суд разглядзіць ў касацыйным парадку скаргу зняволенага на пастаноўку яго на прафілактычны ўлік як асобы, «схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», на які ён быў пастаўлены яшчэ ў Шклоўскай калоніі.

Раней Андрэй Бандарэнка спрабаваў абскардзіць рашэнне калоніі праз Дэпартамент выканання пакаранняў і абласную пракуратуру, аднак абедзве інстанцыі яму адмовілі. Пасля гэтага ён звярнуўся ў Генеральную пракуратуру, але і там рашэнне адміністрацыі Шклоўскай ПК №17 пакінулі ў сіле.

16 студзеня скаргу разглядаў суд Шклоўскага раёна, аднак і гэта не дало плёну: суддзя Святлана Баранцава пастанавіла адмовіць у задавальненні скаргі, бо, на яе думку, быў прапушчаны тэрмін абскарджвання.

Нагадаем, папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі па абвінавачванні яго па ч.2 арт. 411 КК (“Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”) завершана.

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне, па выніках якога справу вярнулі на дапрацоўку ў пракуратуру.

У выпадку асуджэння А. Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зняволеным.


Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства