viasna on patreon

Магілёўская міліцыя прыйшла з ордэрам да актывіста Паўлінковіча

2017 2017-03-07T15:26:23+0300 2017-03-07T15:27:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pawlinkovicths.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Паўлінковіч. Фота: mspring.online

Станіслаў Паўлінковіч. Фота: mspring.online

Да магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча прыйшла міліцыя. Актывіста падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі.

Днём 7 сакавіка дадому да магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча, сябра аргкамітэта па стварэння Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) з  ордэрам  на агляд кватэры прыйшоў супрацоўнік міліцыі.

Ён спрабуе забраць у актывіста кампутар, сцвярджаючы, што з дапамогай гэтай тэхнікі той распаўсюджваў парнаграфічныя матэрыялы. Аднак ні Паўлінковіч, ні яго бацькі пакуль не дазваляюць канфіскаваць кампутар і патрабуюць ад міліцыянта, каб той абмежаваўся аглядам жылля.

Як паведаміў БелаПАНу актывіст, раней яму тэлефанавалі з міліцыі і запрашалі прыйсці на размову ў РАУС, але ён адмовіўся ісці без позвы. Пасля гэтага ў яго кватэру з'явіўся міліцыянт.

Паўлінковіч сцвярджае, што парнаграфічныя матэрыялы ў сацыяльных сетках не размяшчаў, і наўпрост звязвае тое, што адбываецца са сваёй актыўнасцю падчас пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства