Налёт невядомых на сядзібу ў Стаўрах
https://spring96.org./be/news/86102
2017
2017-03-07T20:02:25+0300
2017-03-07T20:02:25+0300
2017-03-09T08:43:19+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/staury-1_s.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На славутую сядзібу ў Стаўрах Аршанскага раёна, якую трымае грамадскі дзеяч Ігар Грышанаў, 7 сакавіка ажыццявілі напад невядомыя асобы. Пра гэта стала вядома з паведамлення мясцовай актывісткі.
Невядомыя ўзламалі замкі і патрапілі ў памяшканне. Зніклі толькі дакументы, якія тычыліся грамадскай дзейнасці актывіста. Падрабязнасці высвятляюцца.
Радыё Свабода ўдакладняе: "85-гадовая маці Ігара заўважыла святло ў памяшканні, пачала грукацца ў дзверы. Невядомыя ўцяклі. Нападнікі ўзламалі замкі, трапілі ў памяшканне. Яны ўзламалі сейф і забралі дзве папкі з дакументамі, а таксама 15 звычайных лыжачак. Міліцыянты прыехалі толькі а 16-й гадзіне. Яны сказалі, што не выявілі адбіткаў пальцаў, таму не гарантавалі, што знойдуць зламыснікаў".