viasna on patreon

Лукашэнка пагражае вярнуць у турму арганізатараў вулічных акцый пратэсту

2017 2017-03-09T17:44:57+0300 2017-03-09T17:55:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lukashenka-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу жорстка рэагаваць на дзеянні арганізатараў вулічных акцый супраць дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", піша БелаПАН.

На нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны 9 сакавіка, фрагменты якой паказаў тэлеканал ОНТ, кіраўнік дзяржавы паведаміў, што прыняў рашэнне прыпыніць на год спагнанне збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў згодна з дэкрэтам № 3 не таму, што "паўтары тысячы ці трыста чалавек недзе на плошчы аціраліся". А таму што самі ўлады "не арганізавалі нармальнае выкананне гэтага дэкрэта". "Мы вінаватыя ў гэтым", — падкрэсліў Лукашэнка.

"Ігар Анатольевіч, у краіне павінен быць наведзены ідэальны парадак, вы разумееце, пра што я кажу, — звярнуўся ён да Шуневіча. — На плошчу чалавеку нельга забараніць хадзіць. Падключыцеся да гэтай працы, паколькі гэтая праца праваленая ў Мінску, у гарадах абласных гэта асабліва важна, у буйных гарадах. Вызначце ў гарадах тую плошчу, на якую людзі павінны прыйсці і выказаць сваё меркаванне, там будуць начальнікі вертыкалі ўлады. Але ніякай перашкоды нармальна жыць працаўнікам, скажам так, быць не павінна".

"Людзям для выказвання сваіх меркаванняў павінна быць адведзена месца, як у развітых краінах Заходняй Еўропы, — Гайд-парк і іншае... Няхай людзі туды прыходзяць і выказваюць сваё меркаванне. І калі яны паклікалі туды начальніка, значыць, ён павінен там быць. І не дай бог гэтага начальніка хтосьці там пакрыўдзіць — міліцыя павінна зафіксаваць такую абразу і прыняць самыя жорсткія меры", — дадаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, улада павінна навучыцца весці дыялог з людзьмі, якія ідуць на актыўны пратэст, але ў той жа час неабходна "вельмі строгая адказнасць за парушэнні". Гаворка ідзе не пра шараговых удзельнікаў дэманстрацый, якія "хочуць звярнуць на сябе ўвагу, трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю", а пра "правакатараў, якія павінны адказваць па ўсёй строгасці закона", падкрэсліў Лукашэнка.

"Нашы "майданутыя" паехалі ў Кіеў шукаць "майданутых" арганізатараў у Кіеве. Вы ж разумееце, што вось гэтыя людзі (шараговыя ўдзельнікі акцый пратэсту. — БелаПАН.) будуць гарматным мясам, масоўкай, яны ж не з палітычнымі лозунгамі туды ідуць. А 300—400 чалавек на чале з нашымі "адмарозкамі", якія ў Кіеў ездзілі, яны будуць правакаваць. Яны знойдуць 10—20 прафесіяналаў, не мне вам тлумачыць, якія ў Кіеве адкрылі стральбу. А калі пральецца кроў, тады ўжо бяда. Таму працаваць трэба на папярэджанне, я кажу гэта публічна. І ўсе тыя, якіх мы выпусцілі з засценкаў за мінулыя дзеянні, калі яны не зразумелі, іх трэба вярнуць назад... Майдана ў Беларусі не будзе", — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства